Прэзідэнт Беларусі: Міёрскі металапракатны завод цяпер дзяржаўнае прадпрыемства

Прэзідэнт Беларусі назваў Міёрскі металапракатны завод выдатнай вытворчасцю, на якой можна і трэба працаваць. Пра гэта Аляксандр Лукашэнка заявіў, звяртаючыся да працоўнага калектыву прадпрыемства.


– Вы павінны нараджаць будучых герояў Беларусі. Выдатная вытворчасць, трэба працаваць... У будучым годзе ў вас не павінна быць праблем. Гэта самае галоўнае абяцанне, якое ваш кіраўнік даў мне. Мы ўклалі ў вас нямала грошай. Мы вымушаны былі выкупляць вашы даўгі, – падкрэсліў Кіраўнік дзяржавы.


Пры гэтым, дадаў Аляксандр Лукашэнка, на дадзеным прадпрыемстве можна зарабляць добрыя грошы:

– У крыўду мы нікога з вас не дамо. Таму вы можаце спакойна працаваць. Завод будзе працаваць менавіта так, як мы калісьці думалі.


Размова аб стварэнні ў Міёрскім раёне вытворчасці, нагадаў Кіраўнік дзяржавы, ішла яшчэ дзесяць гадоў таму. Ініцыятыва была падтрымана ў 2014-м – падпісаны адпаведны ўказ.

– Вы мяне прывезлі, паабяцалі стварыць тут райскі куток. Я падумаў: не зусім "глухамань" у нас Міёры, але гэта не Мінск і нават не Віцебск. Калі тут мы пабудуем завод, а потым яшчэ і кардыялагічны цэнтр, а потым яшчэ для спецыялістаў цэлы пасёлак... Чаму не дапамагчы і не падтрымаць? Дапамог і падтрымаў. Але тыя, хто абяцаў, тэрміны сарвалі.


Задача была пабудаваць прадпрыемства да 2020 года.

– Натуральна, быў сарваны і выхад на вытворчую магутнасць гэтага завода – 150 тысяч тон такой прыгажосці мы павінны былі вырабляць у год. Больш таго, шалтай-

размаўлялі, паставілі на просты, людзей пачалі звальняць... Як так? Тады я пачаў прынцыпова займацца разам з Камітэтам дзяржкантролю і іншым пытаннем: чаму спынілі вытворчасць і пачалі звальняць людзей? Па маіх даных, былі звольнены 82 чалавекі. І пасля некалькіх "уліванняў" у Мінску начальнікам завод, нарэшце, запрацаваў. У красавіку 2022 года, – адзначыў Аляксандр Лукашэнка. – Ваш кіраўнік з сённяшняга дня – паўнапраўны дырэктар. Ніякіх банкруцтваў, ніякіх вытворчасцей – там чорт ведае што павыдумлялі. З сённяшняга дня вы працуеце як прадпрыемства беларускае, дзяржаўнае. У сувязі з тым, што прыватнікі не выканалі свае абавязацельствы, завод быў выняты.


Акрамя таго, Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што ўсе даўгі, якія назапасіла прадпрыемства, узяло на сябе дзяржава. І яшчэ раз акцэнтаваў увагу:

– Вы сёння функцыянуеце як беларускі завод у Міёрах. У вас з сённяшняга моманту генеральны дырэктар. Юрыдычна гэта будзе аформлена на працягу двух дзён. Ніякага банкруцтва, ніякай цяганіны. Ніякія вы не банкруты.


Прэзідэнт таксама распавёў, што яго праінфармавалі аб адсутнасці рытмічнасці і своечасовасці пастаўкі сыравіны, маюцца пытанні з рэалізацыяй гатовай прадукцыі.

Акрамя таго, Кіраўнік дзяржавы абазначыў прэтэнзіі да папярэдніх кіраўнікоў за растрату фінансавых сродкаў. Галоўнае пытанне, якое хвалюе Аляксандра Лукашэнку, – колькі грошай было ўкрадзена пры будаўніцтве. Раней паведамлялася, што інвестар уклаў у прадпрыемства каля 400 мільёнаў еўра. Прэзідэнт адзначыў:

– Завод гэты столькі каштаваць не можа. Гэта мы бачым пры першым набліжэнні. Значыць, тыя, хто абяцаў пабудаваць гэты завод, узялі крэдыты ў банках, заказалі, прывезлі абсталяванне, пабудавалі завод. Дорага. Дзе грошы? Гэта галоўнае пытанне да тых, хто сёння знаходзіцца пад следствам.

у ізалятары. І пакуль яны мне не скажуць, колькі ўкрадзена грошай (на гэтае пытанне мы і самі адкажам, ідзе рэвізія, мы лічым, колькі фактычна каштаваў гэты завод), а галоўнае, пакуль яны мне не скажуць, адкуль яны возьмуць грошы, каб кампенсаваць дзяржаве гэтыя грошы, вам, яны будуць там сядзець. Калі яны не зразумелі, што ў Беларусі рана ці позна з цябе спытаюць: дзе ўкраў і колькі ўкраў. Вось галоўная мая прэтэнзія.


Прэзідэнт падагульніў:

– Калі хтосьці думае, што ў мяне мэта яго трымаць у зняволенні, – глупства поўнае. Грошы аддай! Аддаваць жа грошы давядзецца вам. Чатырыста мільёнаў еўра каштаваў завод, а ён можа 200-300 каштаваць. Так адна справа выпрацаваць прадукцыю, прадаць і вярнуць гэтыя крэдыты... Адна справа – 400 мільёнаў, а іншая – 250! Розніца ёсць? І наогул, недапушчальна красці! Недапушчальна! Вось і ўсё! Зніміце ўсе пытанні. Грошы – у касу, і заўтра прыходзьце. Калі ваша хадайніцтва будзе– разгледжу яго на працягу тыдня. Такое права вы мне далі, прымаючы Канстытуцыю краіны.


Гаворачы аб забеспячэнні стабільнай працы прадпрыемства, Аляксандр Лукашэнка паабяцаў прысвоіць званне Героя Беларусі за аднаўленне працы Міёрскага металапракатнага завода:

– Самы галоўны вынік майго наведвання сёння: мы ўжо дамовіліся аб двух Героях Беларусі, штоякія выканаюць даручанае ім і атрымаюць зоркі Героя. Імёны не называю пакуль. Калі выканаюць тое, што абяцалі, я выканаю сваё абяцанне.

Звяртаючыся да работнікаў завода, Аляксандр Лукашэнка рэзюмаваў:

– Вы – гэта ўвесь Міёрскі край. Калі вы будзеце працаваць, ваш завод, гэта пацягне ўвесь край уверх.




Фота: БЕЛТА
Прэзідэнт наведвае Міёрскі металапракатны завод

Лукашэнка запатрабаваў наладзіць стабільную працу Міёрскага металапракатнага завода

Лукашэнка аб падатку на збор ягад і грыбоў: дзікасць, дурасць поўная

Лукашэнка: з крызісу выйдуцьтолькі тыя, хто будзе бегчы, пойдзем пешшу – нас раздавяць

Лукашэнка патлумачыў, як у Беларусі будуць развівацца рэгіёны

Лукашэнка паабяцаў прысвоіць Героя Беларусі за аднаўленне працы Міёрскага завода

Лукашэнка аб ашалелых польскіх палітыках: яны селі на амерыканскую кабылу і скачуць па Еўропе 

Лукашэнка — супрацоўнікам Міёрскага металапракатнага завода: беражыце гэтае прадпрыемства, яго нельга загубіць

Лукашэнка — інвестарам, якія будавалі Міёрскі металапракатны завод: вярніце грошы, якія тут укралі

Новы генеральны дырэктар Міёрскага металапракатнага завода аб прадпрыемстве: гэта ноу-хау ў металургіі 

Лукашэнка расказаў, як ён ставіцца да перайменавання вуліц: гэта не павінна быць нейкай модай

Лукашэнка нацэліў ММПЗ выйсці на поўную праектную магутнасць 150 тысяч тон белай бляхі ў год
"СБ".