Прэзідэнт Беларусі прыняў кадравыя рашэнні

3 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 3 верасня разгледзеў кадравыя пытанні, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара. Кіраўнік дзяржавы назначыў: Багуша Вадзіма Анатольевіча - намеснікам старшыні Нацыянальнага статыстычнага камітэта; Марковіча Васілія Міхайлавіча - Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Чэшскай Рэспубліцы; Сярпікава Уладзіміра Міхайлавіча - Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Славацкай Рэспубліцы; Сліжэўскага Алега Леанідавіча - старшынёй Рэспубліканскага працоўнага арбітражу; Дубкова Сяргея Вітальевіча - членам Праўлення Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь; Палонскага Васілія Уладзіміравіча - членам Праўлення Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь. Прэзідэнт таксама даў згоду на назначэнне: Лісіцы Фёдара Дзянісавіча - першым намеснікам міністра лясной гаспадаркі; Кажушко Казіміра Вікенцьевіча - намеснікам міністра лясной гаспадаркі; Корбута Аляксандра Мікалаевіча - намеснікам міністра лясной гаспадаркі; Мартынава Сяргея Вітальевіча - намеснікам міністра аховы здароўя; Арнаутава Алега Вячаслававіча - намеснікам міністра аховы здароўя - галоўным дзяржаўным санітарным урачом Рэспублікі Беларусь; Якжыка Віктара Віктаравіча - намеснікам міністра адукацыі; Несцеровіча Сяргея Анатольевіча - намеснікам міністра сувязі і інфарматызацыі; Сільчанкі Анатоля Анатольевіча - намеснікам старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях; Калтовіча Уладзіміра Васільевіча - намеснікам старшыні Мінскага гарвыканкама; Радамана Сяргея Мікалаевіча - намеснікам старшыні Мінскага гарвыканкама; Чарнога Анатоля Барысавіча - намеснікам старшыні Магілёўскага аблвыканкама; Захаранкі Васілія Аляксеевіча - старшынёй Клімавіцкага райвыканкама; Жданені Анатоля Іосіфавіча - старшынёй Капыльскага райвыканкама; Дамаценкі Фёдара Аляксандравіча - старшынёй Маладзечанскага райвыканкама; Амельянчука Міхаіла Міхайлавіча - старшынёй Жодзінскага гарвыканкама; Часнака Ігара Мікалаевіча - старшынёй Крупскага райвыканкама; Берабена Аляксандра Фёдаравіча - Генеральным консулам Рэспублікі Беларусь у г.Беластоку (Рэспубліка Польшча); Аношку Аляксея Дзмітрыевіча - генеральным дырэктарам Беларускага дзяржаўнага аб'яднання па нарыхтоўцы, перапрацоўцы і пастаўцы лому і адходаў чорных і каляровых металаў - дырэктарам РУПП "Мінскдругмет"; Кавалёва Сяргея Мікалаевіча - генеральным дырэктарам адкрытага акцыянернага таварыства "Гомельшкло"; Турчака Івана Рыгоравіча - генеральным дырэктарам рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства "Баранавіцкае вытворчае баваўнянае аб'яднанне"; Коржа Івана Аляксеевіча - членам Гродзенскага аблвыканкама; Котава Мікалая Аляксандравіча - кіраўніком справамі, членам Мінскага гарвыканкама; Каласоўскага Алега Валер'евіча - намеснікам начальніка арганізацыйна-аналітычнага дэпартамента Пастаяннага камітэта Саюзнай дзяржавы.-0-