Прэзідэнт Беларусі прыняў шэраг важных кадравых рашэнняў
20 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 20 мая прыняў шэраг важных кадравых рашэнняў, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара.
Кіраўнік дзяржавы прызначыў старшынёй Гродзенскага аблвыканкама Сямёна Шапіру, вызваліўшы яго ад пасады міністра сельскай гаспадаркі і харчавання.
Міністрам сельскай гаспадаркі і харчавання прызначаны Міхаіл Русы - старшыня Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі па аграрных пытаннях.
Прэзідэнт таксама прызначыў Барыса Батуру старшынёй Мінскага аблвыканкама і даў згоду на прызначэнне Валерыя Іванова першым намеснікам старшыні Мінскага аблвыканкама. Кіраўнік дзяржавы асабліва адзначыў, што Мінская вобласць умацоўваецца адразу двума высокапрафесійнымі кіраўнікамі, якія маюць вопыт сумеснай працы. Леанід Крупец вызвалены ад пасады старшыні Мінскага аблвыканкама ў сувязі з пераходам на іншую работу.
Кандыдатуры Барыса Батуры і Сямёна Шапіры ва ўстаноўленым парадку ўнесены на зацвярджэнне абласных Саветаў дэпутатаў.-0-