Прэзідэнт Беларусі ўзгадніў прызначэнні чатырох кіраўнікоў мясцовых органаў улады

22 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Мясцовая ўлада павінна больш уважліва ставіцца да праблем людзей і выразна рэагаваць на паступаючыя звароты грамадзян, заявіў журналістам Юрый Маскалёў, прызначэнне якога на пасаду кіраўніка адміністрацыі Чыгуначнага раёна Віцебска ўзгадніў сёння Прэзідэнт Беларусі, перадае карэспандэнт БЕЛТА. Сярод найважнейшых задач, якія стаяць перад мясцовымі выканаўчымі органамі, Юрый Маскалёў назваў падрыхтоўку і правядзенне выбараў у мясцовыя Саветы дэпутатаў, а таксама забеспячэнне вытворчасці і рэалізацыі прамысловай прадукцыі. Прэзідэнт узгадніў таксама прызначэнне Алега Мархата старшынёй Глыбоцкага райвыканкама, Рыгора Аніскоўца старшынёй Веткаўскага райвыканкама, Аляксандра Пінчука старшынёй Петрыкаўскага райвыканкама.-0-