Прэзідэнт Беларусі: пытанне паспяховай уборачнай кампаніі для Беларусі - стратэгічнае
"Пытанне паспяховай уборачнай кампаніі для Беларусі - стратэгічнае. Мы павінны забяспечыць насельніцтва харчаваннем, павялічыць нашы стабілізацыйныя фонды, гэта значыць запасы на будучыню. А таксама, як я казаў, маючы сёння добрыя цэны на харчаванне, паправіць эканоміку сельскай гаспадаркі. Тым больш што ўсё для таго, каб дасягнуць гэтых мэт, у нас ёсць", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.
Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што ў Беларусі вырашчаны добры ўраджай збожжавых і зернебабовых культур, хоць цяперашняя асенняя кампанія прагназуецца няпростай з-за пэўных пагодных сюрпрызаў.
"Таму ў кароткі прамежак часу неабходна кардынальна паскорыць усе працэсы з мэтай забяспечыць і якасную нарыхтоўку кармоў, і ўборку збожжа без страт, а таксама рыхтавацца да сяўбы азімых", - сказаў Прэзідэнт.
- Лукашэнка: урадлівасць глеб - пытанне нумар адзін для дзяржавы
- Лукашэнка заявіў аб выпадках харчовай дыверсіі ў некаторых раёнах
- Лукашэнка даручыў КДК выбарачна праверыць па краіне гатоўнасць уборачнай тэхнікі
- Лукашэнка: камбікармы павінны быць паўнавартаснымі і трэба разабрацца з цэнаўтварэннем на іх
- Лукашэнка насцярожаны сітуацыяй у Гомельскім і Віцебскім АПК. Аб чым папярэджвае Прэзідэнт?
- "Памірыцеся, але пакладзіце на стол тое, пра што мы дамовіліся". Лукашэнка паставіў галоўную задачу перад АПК