Прэзідэнт Беларусі заслухаў даклад старшыні Віцебскага аблвыканкама аб ходзе жніва ў рэгіёне
Ход уборачнай кампаніі ў краіне па-ранейшаму застаецца ў полі зроку Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі. Профільныя кіраўнікі, а таксама старшыні аблвыканкамаў без адрыву ад работ у палях у штодзённым рэжыме інфармуюць кіраўніка дзяржавы аб сітуацыі. Аляксандр Лукашэнка 13 жніўня заслухаў падрабязны даклад губернатара Віцебскай вобласці Мікалая Шарстнёва аб ходзе жніва ў рэгіёне.
На сённяшні дзень у рэгіёне ўбрана 60% плошчаў, у засеках ужо больш за 650 тыс. т збожжа. Павялічваць гэту лічбу належнымі тэмпамі аграрыям пакуль замінае надвор'е. У прыватнасці, сёння з-за дажджоў палявыя работы ў вобласці фактычна спынены. Разам з тым, як далажыў Мікалай Шарстнёў, аптымізму аграрыі не губляюць - як толькі дазволяць умовы надвор'я, за справу возьмуцца з максімальнай аддачай і эфектыўнасцю. Прэзідэнт таксама цікавіўся ходам уборкі лёну ў Віцебскай вобласці. На бягучы момант у рэгіёне ўжо выцярпана амаль 75% плошчы лёну, што складае 10 тыс. га.