ПРЭЗІДЭНТ: для беларусаў праўда і памяць пра вайну мацнейшыя за час

ПРЕЗИДЕНТ: для белорусов правда и память о войне сильнее времени
 Для беларусаў праўда і памяць пра вайну мацнейшыя за час і не маюць межаў. Пра гэта Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў на ўрачыстым сходзе з нагоды Дня Перамогі.

"У нашай гісторыі нямала яркіх старонак, якімі мы па праву ганарымся. Не ўсе з іх захавалі сваю значнасць да нашых дзён. Многія, страціўшы былыя сэнсы, аказаліся папросту забытыя. Аднак ёсць даты і падзеі, якія нясуць у сабе разуменне сутнасці і праўду жыцця. Яны непадсудныя часу і абставінам, перадаюцца праз пакаленні з малаком маці, засцерагаюць ад памылак і дапамагаюць будаваць будучыню. Для беларусаў такой падзеяй стала Перамога савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт звярнуў увагу, што менавіта таму ў абноўленай Канстытуцыі быў замацаваны тэзіс аб тым, што "дзяржава забяспечвае захаванне гістарычнай праўды і памяці аб гераічным подзвігу беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны".


"Для нас, беларусаў, праўда і памяць пра вайну мацнейшыя за час і межаў не маюць, - заявіў кіраўнік дзяржавы. - Мы памятаем нашых сяброў-антыфашыстаў, герояў палка "Нармандыя - Нёман", удзельнікаў сустрэчы на Эльбе і іншыя прыклады сумеснай барацьбы з ворагам. Гэта прадмет нашай агульнай гордасці з усімі, хто разам з намі супрацьстаяў фашызму і хто яшчэ ганарыцца".