Прэзідэнт аб сітуацыі з каронавірусам у Беларусі: сітуацыя няпростая, але пад кантролем
Пра гэта Прэзідэнт заявіў сёння ў Віцебску на пасяджэнні абласнога штаба па пытаннях процідзеяння каронавіруснай інфекцыі. Гаворачы аб мэце свайго прыезду, Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што хоча асабіста пераканацца ў рэальным становішчы спраў на месцах з лячэннем людзей наогул і хворых каронавірусам у прыватнасці.
– Мы назапасілі ўласны вопыт барацьбы з гэтым злом, – адзначыў Аляксандр Лукашэнка. – Мы навучыліся лячыць людзей. Таму другое пытанне: чаго не хапае ў Віцебскай вобласці для лячэння людзей, перш за ўсё з COVID-19? Сітуацыя ў свеце вельмі напружаная, калі не сказаць больш. Няпростая сітуацыя і ў Беларусі. Ёсць такая фраза, якую мы ўсе вымаўляем: сітуацыя няпростая, але пад кантролем.
Што тычыцца Віцебскай вобласці, Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што ніякай крытычнай сітуацыі няма і быць не павінна. Зрэшты, як і ў краіне ў цэлым. Аляксандр Лукашэнка прывёў такія лічбы:
– Сёння ў краіне задзейнічана каля 500 апаратаў штучнай вентыляцыі лёгкіх. А задзейнічаць можам 2,5 тысячы. Апаратаў ШВЛ у нас у дастатковай колькасці на сегСённяшні дзень. Мы зробім усё для таго, каб нашы хворыя не адчувалі ў гэтым дэфіцыту.
У першую хвалю пандэміі добра зарэкамендавалі сябе арганізацыйныя штабы, якія былі створаны ў рэгіёнах па даручэнні Прэзідэнта.
– Таму ў гэтую другую хвалю я пайшоў гэтым жа шляхам і месяц таму былі адноўлены зноў абласныя штабы і рэспубліканскі штаб пры Міністэрстве аховы здароўя на чале з міністрам, – сказаў Аляксандр Лукашэнка. – Яны арганізуюць лячэнне, пастаўку сродкаў абароны лекараў і хворых, пастаўку ллекаў з запасам. Калі ў нас ёсць магчымасць мабілізаваць усе сілы і рэсурсы на вырашэнне той ці іншай праблемы, тады ёсць вынік. А хто можа арганізаваць у Віцебскай вобласці гэта? Вядома, губернатар са сваімі падначаленымі. І ён сёння адказвае за гэтыя праблемы (лячэнне людзей) больш, чым за нейкія іншыя, таму што за гэтым стаіць жыццё нашых людзей.

Аб чым Лукашэнка гаварыў з медыкамі ў Віцебскім абласным радзільным доме
Лукашэнка на нарадзе па COVID-19: галоўнае – захаваць жыццё чалавеку
Лукашэнка: трэці дзень запар больш выпісваем з бальніц, чым туды паступае
Міністр аховы здароўя: выплата «кавідных» надбавак медыкам праводзілася, праводзіцца і будзе праводзіцца
Галоўны ўрач Віцебскай абласной інфекцыйнай бальніцы расказала пра сітуацыю з COVID-19 у вобласці
Віцебскі эпідэміёлаг: у Віцебскай вобласці з'явіліся прадвеснікаў, якія могуць ахарактарызаваць сітуацыю з COVID-19 як абнадзейлівую
"СБ".