Прэзідэнт павіншаваў Віцебскі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт з 50-годдзем
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў калектыў Віцебскага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта з 50-годдзем з дня заснавання ВНУ, паведамляе прэс-служба беларускага лідара.
Кіраўнік дзяржавы звярнуў увагу на тое, што ўніверсітэт уносіць значны ўклад у падрыхтоўку кваліфікаваных кадраў, запатрабаваных айчыннай эканомікай. За паўвека з яго сцен выпушчана больш за 36 тысяч спецыялістаў, якія паспяхова працуюць на прадпрыемствах рэспублікі, у органах дзяржаўнага кіравання.
"Дасягненні калектыву і выпускнікоў універсітэта вядомы не толькі ў Беларусі, але і далёка за яе межамі. Распрацоўкі вучоных вашай ВНУ паспяхова ўкараняюцца ў вытворчасць, а ўдзел у аднаўленні тэхналогіі вырабу слуцкіх паясоў паслужыў захаванню і прымнажэнню нацыянальных традыцый", - гаворыцца ў віншаванні.
Прэзідэнт выказаў упэўненасць, што калектыў ВНУ і ў далейшым будзе прадукцыйна працаваць дзеля развіцця адукацыі і навуковага патэнцыялу краіны.