Прэзідэнт павіншаваў Віцебскую акадэмію ветэрынарнай медыцыны з 85-годдзем
4 лістапада, Мінск /Таццяна Паляжай - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў калектыў Віцебскай ордэна "Знак Пашаны" дзяржаўнай акадэміі ветэрынарнай медыцыны з 85-годдзем з дня заснавання ВНУ. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.
"Ваша ВНУ прайшла вялікі шлях ад інстытута да найбуйнейшага ў Беларусі акадэмічнага комплексу з развітой структурай падрыхтоўкі кваліфікаваных кадраў у галіне ветэрынарнай медыцыны і заатэхніі. За гэтыя гады ў ёй сфарміравана 16 навуковых школ і падрыхтавана больш за 30 тысяч спецыялістаў", - адзначаецца ў віншаванні.
Аляксандр Лукашэнка выказаў упэўненасць, што калектыў акадэміі і ў далейшым будзе плённа вырашаць задачы навуковага і кадравага забеспячэння аграрнага сектара эканомікі, сваімі справамі і поспехамі ўмацоўваць высокі аўтарытэт і прэстыж роднай ВНУ.-0-