Прэзідэнт здзейсніў кадравыя перастаноўкі ў МУС
Новы 38-гадовы кіраўнік родам з Мінска, дзе да пераводу ў Віцебск працаваў намеснікам начальніка ГУУС Мінгарвыканкама – начальнікам міліцыі грамадскай бяспекі.
Ранейшы кіраўнік рэгіянальнага ведамства Іван Уладзіміравіч Кубракоў атрымаў прызначэнне ў сталіцу, там зойме крэсла начальніка галоўнага ўпраўлення ўнутраных спраў Мінскага гарвыканкама. Нагадаем, што міліцыю паўночнага рэгіёну ён узначальваў каля двух гадоў, на гэтай жа пасадзе быў удастоены ордэна «За службу Радзіме» III ступені.
Здзяйсняючы кадравыя перастаноўкі ў сістэме МУС, Аляксандр Лукашэнка назваў працу беларускай міліцыі недастаткова эфектыўнай.
– Вы ведаеце, што міліцыя – гэта аснова ўсёй нашай грамадскай бяспекі, барацьбы з крыміналам. Калі эфектыўна працуеце, варушыцеся, будуць і вынікі, – адзначыў кіраўнік дзяржавы. – Але калі абсалютна шчыра, я не магу сёння міліцыі паставіць па 10-бальнай шкале ацэнку 9 ці 10, і нават 8 з нацяжкай.