ПРЭЗІДЭНТ раскрыў падрабязнасці раптоўнай адпрацоўкі пытанняў прымянення нестратэгічнай ядзернай зброі
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на ўрачыстым сходзе з нагоды Дня Перамогі раскрыў падрабязнасці раптоўнай праверкі сродкаў - носьбітаў нестратэгічнай ядзернай зброі.
Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што на фоне пастаянна ўзрастаючай у Еўропе ваеннай актыўнасці ў Беларусі прымаецца комплекс мер адэкватнага рэагавання на абвастрэнне абстаноўкі. "Дадзеная дзейнасць па абароне нашай краіны носіць планавы характар і прадугледжвае некалькі этапаў", - сказаў ён.
Падчас першага этапу ў адказ на канцэнтрацыю войскаў паблізу паўночна-заходніх межаў Беларусі (а гэта ўжо каля 90 тыс. чалавек) выводзіліся ўзмоцненыя танкавы і механізаваны батальёны на Ашмянскім і Пастаўскім напрамках. Адпрацаваны пытанні недапушчэння пранікнення на беларускую тэрыторыю дыверсійна-разведвальных груп, незаконных узброеных фарміраванняў і барацьбы з імі, як і ў цэлым падтрымання парадку на памежных тэрыторыях.
Таксама на гэтым фоне праведзена раптоўная праверка з адмабілізаваннем і прывядзеннем у поўную баявую гатоўнасць механізаваных і зенітна-ракетных брыгад. "І апошняе - маштабная праверка ваенна-паветраных сіл", - распавёў Аляксандр Лукашэнка.
Паводле яго слоў, гэтыя праверкі паказалі эфектыўнасць існуючай сістэмы баявой і мабілізацыйнай гатоўнасці, здольнасць брыгад своечасова перайсці ў вышэйшую ступень баявой гатоўнасці і выканаць задачы па прызначэнні.
У цяперашні час праводзіцца ратацыя войскаў прыкрыцця на Паўночна-Заходнім напрамку. Воінскія часткі асобнай механізаванай брыгады займаюць новыя раёны аператыўнага прызначэння. На змену ім вылучаецца ўзмоцненая батальённая тактычная група са складу іншай асобнай механізаванай брыгады.
"Сёння мы прыступаем да адпрацоўкі другога этапу мер рэагавання. Для яго правядзення генеральнымі штабамі узброеных сіл Беларусі і Расіі прадугледжана праверка сіл і сродкаў сумеснай рэгіянальнай групоўкі войскаў, у межах якой упершыню плануецца адпрацаваць пытанні прымянення нестратэгічнай ядзернай зброі, - заявіў Прэзідэнт. - У ходзе праверкі будзе ажыццяўляцца падача спецбоепрыпасаў"іпасаў у ракетныя і авіяцыйныя воінскія часткі, загрузка іх на пускавыя ўстаноўкі і падвеска на самалёты. Ракетныя дывізіёны аператыўна-тактычных комплексаў "Іскандэр" і "Паланэз" будуць скрытна выведзены ў прызначаныя пазіцыі і будуць адпрацоўваць пытанні нанясення ракетных удараў для адлюстравання верагоднага нападу на Беларусь".

Адначасова авіяцыйныя воінскія часткі падрыхтуюць франтавыя штурмавікі Су-25 да дзеянняў са спецбоепрыпасамі па падтрымцы войскаў, якія абараняюцца, і нанясенні праціўніку непрымальнай шкоды.
"Мерапрыемствы будуць праводзіцца на агульным аператыўна-стратэгічным фоне з адпрацоўкай у тым ліку расійскімі войскамі прымянення нестратэгічнай ядзернай зброі. У атрыманні аператыўнай інфармацыі нам дапамогуць воінскія часткі Маскоўскага і Ленінградскага ваенных акруг, а таксама сілы і сродкі Балтыйскага флоту, размешчаныя ў Калінінградскай вобласці", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.
Рашэнне аб сумеснай каардынацыі і прымяненні войскаў з выкарыстаннем спецбоепрыпасаў лідары Беларусі і Расіі маюць намер абмеркаваць на сустрэчы ў Маскве 8 мая. "І прымем канчатковае рашэнне", - сказаў кіраўнік дзяржавы.
"Непасрэднае кіраванне, кіраўніцтва войскамі, падачу сігналаў на вучэбнае прымяненне нестратэгічнай ядзернай зброі будзе ажыццяўляцца генеральнымі штабамі Беларусі і Расіі ў адпаведнасці з існуючымі планамі ўзаемадзеяння", - дадаў Прэзідэнт.