Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь 22 снежня разгледзеў кадравыя пытанні

Кіраўнік дзяржавы прызначыў Пазняка Аляксандра Рыгоравіча памочнікам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь — галоўным інспектарам па Віцебскай вобласці.

Прэзідэнт даў згоду на прызначэнне Аскеркі Віктара Вітальевіча намеснікам старшыні Віцебскага аблвыканкама, Сабыніча Генадзя Генадзевіча старшынёй Віцебскага райвыканкама, Снарова Аляксандра Іванавіча старшынёй Шумілінскага райвыканкама.

Па паведамленні афіцыйнага Інтэрнэт-партала Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.