Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь А.Р.Лукашэнка павіншаваў Віцебскую акадэмію ветэрынарнай медыцыны з 90-годдзем

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў калектыў Віцебскай ордэна "Знак Пашаны" дзяржаўнай акадэміі ветэрынарнай медыцыны з 90-годдзем з дня заснавання акадэміі. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

"За гэтыя гады былы ветэрынарны інстытут ператварыўся ў адзін з найбуйнейшых акадэмічных комплексаў па падрыхтоўцы кваліфікаваных спецыялістаў у галіне ветэрынарнай медыцыны і заатэхніі", - гаворыцца ў віншаванні. Больш за 35 тыс. выпускнікоў акадэміі паспяхова працуюць не толькі ў Беларусі, але і за яе межамі, пацвярджаючы высокі прафесійны ўзровень.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў значны ўклад прафесарска-выкладчыцкага складу ў развіццё стратэгічнай галіны сельскай гаспадаркі – жывёлагадоўлі. Распрацоўкі вучоных акадэміі адпавядаюць сусветным стандартам і актыўна ўкараняюцца ў практыку, дазваляючы павысіць якасць жывёлагадоўчай прадукцыі.

"Перакананы, што і надалей ваш калектыў зможа паспяхова вырашаць пастаўленыя задачы, сваімі дасягненнямі ўмацоўваць заслужаны аўтарытэт і прэстыж роднай ВНУ", - падкрэсліў Прэзідэнт.