Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь падпісаў Указ ад 26 лістапада 2018 года №462 "Аб узнагароджанні".

Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 26 лістапада 2018 года № 462 за шматгадовую плённую працу, высокі прафесіяналізм, узорнае выкананне службовых абавязкаў, смелыя і рашучыя дзеянні ў абставінах, звязаных з рызыкай для жыцця, вялікі асабісты ўклад ва ўмацаванне аўтарытэту і іміджу Беларусі на міжнароднай арэне, развіццё заканадаўства і парламентарызму, беларускай журналістыкі, нафтахімічнай прамысловасці, транспартнай і падатковай сістэм, значныя дасягненні ў сферах энергетыкі, навукі, культуры і мастацтва, падрыхтоўцы высокакваліфікаваных спецыялістаў узнагароджаны па Віцебскай вобласці:

медалём “За працоўныя заслугі”

Вадзім Міхайлавіч АЛЬХІМЕНКА — начальнік вытворчасці сумеснага таварыства з абмежаванай адказнасцю “Белвест”, Мая Анатольеўна БАРОДЗІЧ — начальнік інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах па Лепельскім раёне, Леанід Мікалаевіч ВАСІЛЕЎСКІ — такар адкрытага акцыянернага таварыства “Нафтан”, Галіна Пятроўна ЖАЛАНОВА — старшыня Віцебскай абласной арганізацыі Беларускага Таварыства Чырвонага Крыжа, Віктар Васільевіч КАРПЕЗА — слесар-рамонтнік завода “Палімір” адкрытага акцыянернага таварыства “Нафтан”, Васіль Мікалаевіч РАМАШКОЎ — апаратчык перагонкі завода “Палімір” адкрытага акцыянернага таварыства “Нафтан”, Міхаіл Пятровіч СЕВЯРЫН — апаратчык сінтэзу завода “Палімір” адкрытага акцыянернага таварыства “Нафтан”, Алег Уладзіміравіч СМЯХОЎСКІ — слесар па кантрольна-вымяральных прыборах і аўтаматыцы адкрытага акцыянернага таварыства “Нафтан”, Уладзімір Іванавіч ТАЧЫЛА — аператар тэхналагічных установак адкрытага акцыянернага таварыства “Нафтан”, Павел Пятровіч ШЧАРБІЦКІ — аператар таварны адкрытага акцыянернага таварыства “Нафтан”, Валянціна Сцяпанаўна ШЭЛЕГ — вядучы інжынер адкрытага акцыянернага таварыства “Нафтан”;

медалём Францыска Скарыны:

Уладзімір Кірылавіч ЖАЛЕЗНЯК — загадчык кафедры радыёэлектронікі ўстановы адукацыі “Полацкі дзяржаўны ўніверсітэт;

прысвоена званне “Заслужаны работнік прамысловасці Рэспублікі Беларусь”:

Уладзіміру Леанідавічу НІКАЛАЕВУ — намесніку начальніка вытворчасці адкрытага акцыянернага таварыства “Нафтан”, Уладзіміру Іванавічу РЭЎТОВІЧУ — вядучаму спецыялісту адкрытага акцыянернага таварыства “Нафтан”.

Афіцыйны інтэрнэт-партал Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.