Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь зацвердзіў Дзяржаўную інвестыцыйную праграму на 2013 год
На яе рэалізацыю выдзяляецца 6324,4 мільярда рублёў. З іх 6292,4 мільярда – з рэспубліканскага бюджэту (у тым ліку 400 мільярдаў – з рэзервовага фонду Прэзідэнта і 710,5 мільярда – з дзяржаўнага мэтавага бюджэтнага фонду нацыянальнага развіцця).
Гэтыя сродкі будуць накіраваны на будаўніцтва 303 сацыяльна значных аб'ектаў (57 – зноў пачынаемыя), з якіх будзе ўведзена ў эксплуатацыю 108 (уключаючы пускавыя комплексы).
У прыватнасці, рэалізацыя праграмы дазволіць у бягучым годзе забяспечыць увод у эксплуатацыю спальнага корпуса з харчаблокам для Віцебскага кадэцкага вучылішча, аўтамабільнай дарогі у абход Віцебска на ўчастку Старынкі–Ноўка, завяршыць рэканструкцыю аўтадарожнага пункта пропуску «Грыгораўшчына» (МПП Бігосава). Сярод іншых мерапрыемстваў будуць працягнуты будаўнічыя работы па Палацу гульнявых відаў спорту у полацкім мікрараёне Аэрапорт і ў Спаса-Праабражэнскай царквы ў Полацку.
Акрамя таго, у гэтым годзе пачнецца рэканструкцыя чыгуначнага пункта пропуску «Бігосава» і помніка архітэктуры XVIII стагоддзя Свята-Пакроўскага жаночага манастыра ў Талочыне.
Па матэрыялах прэс-службы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь падрыхтавала Алена СЫС. «Віцебскі рабочы»