Прэзідэнт узгадніў прызначэнне новага старшыні Шумілінскага райвыканкама

Президент согласовал назначение нового председателя Шумилинского райисполкома
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка 13 лістапада прыняў шэраг кадравых рашэнняў. Пра гэта паведамляе афіцыйны сайт кіраўніка дзяржавы.

У ліку кіраўнікоў, чыё прызначэнне ўзгадніў Прэзідэнт, – Алег Пятровіч Быкаў, які павінен узначаліць Шумілінскі райвыканкам.  

Да гэтага ён займаў пасаду намесніка старшыні гэтага ж райвыканкама, курыраваў пытанні будаўніцтва і ЖКГ.

"Віцебскія весці".  Фота БелТА і shumilino.vitebsk-region.gov.by