Прэзідэнцкая выбарчая кампанія ў Беларусі стартуе ў жніўні 2015 года
Прэзідэнцкая выбарчая кампанія ў Беларусі стартуе ў жніўні 2015 года. Пра гэта сёння журналістам паведаміла старшыня ЦВК Беларусі Лідзія Ярмошына, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Жнівень 2015 года - гэта пачатак выбарчай кампаніі. А выбары павінны прайсці не пазней 20 лістапада 2015 года", - растлумачыла Лідзія Ярмошына.
Згодна з заканадаўствам, выбары Прэзідэнта павінны прайсці не пазней двух месяцаў, а выбарчая кампанія павінна пачацца не пазней, чым за пяць месяцаў да заканчэння тэрміну паўнамоцтваў дзеючага кіраўніка дзяржавы. Лідзія Ярмошына нагадала, што інаўгурацыя Аляксандра Лукашэнкі прайшла 20 студзеня 2011 года. "Такім чынам, тэрмін паўнамоцтваў Прэзідэнта заканчваецца 20 студзеня 2016 года", - растлумачыла кіраўнік ЦВК.
Як паведамлялася, сёння Палата прадстаўнікоў прыняла ў другім чытанні папраўкі ў некаторыя законы Беларусі па пытаннях правядзення выбараў і рэферэндумаў. Карэкціроўцы падвергнуўся, у прыватнасці, парадак фінансавання выбарчых кампаній. Гранічная сума ўсіх выдаткаў са сродкаў выбарчага фонду кандыдата на пост Прэзідэнта Беларусі, як гаворыцца ў праекце закона, узрасце з 3 тыс. да 9 тыс. базавых (цяпер адна базавая складае Br130 тыс.). Аднак памер выбарчага фонду кандыдата ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў застаецца ранейшым - 1 тыс. базавых.