Прэзідэнцкія выбары ў Беларусі мэтазгодней правесці ў пачатку 2011 года - А.Лукашэнка

4 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнцкія выбары ў Беларусі мэтазгодней правесці ў пачатку 2011 года. Такое меркаванне выказаў сёння Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў інтэрв'ю інфармагенцтву "Рэйтэр", паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы. "Канкрэтную дату выбараў я вам назваць не магу - мы пра гэта проста не думалі. Але я схіляюся да таго, што гэтыя выбары павінны прайсці ў пачатку будучага года", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.-0-