Прэзідыум Савета ФПБ вызначыў найлепшых у галіне літаратуры, мастацтва, журналістыкі і аматарскай творчасці

Прэзідыум Савета Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі прысудзіў прэміі 2017 года ў галіне літаратуры, мастацтва, журналістыкі і аматарскай творчасці з прысваеннем звання лаўрэата, уручэннем Ганаровага знака, дыплома і грашовай узнагароды за лепшы твор аб прафсаюзах (адна прэмія): Вазміцелю Івану Канстанцінавічу, старшыні Віцебскага абласнога аб'яднання прафсаюзаў і Мандрыку Івану Уладзіміравічу, прафесару кафедры гісторыі Беларусі ўстановы адукацыі «Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт імя П.М. Машэрава» – за кнігу «Очерки истории профсоюзов Витебщины», апублікаваную ў 2015 годзе.

Алена Усцінава, прэс-служба ФПБ па Віцебскай вобласці.