Пры падрыхтоўцы да абласных "Дажынак" плануецца больш увагі надаваць рамонту дарог - Мікалай Шэрстнёў
Мікалай Шарстнёў падкрэсліў велізарную сацыяльную нагрузку, якую нясе свята: да яго правядзення старанна рыхтуюцца, узводзіцца і рэканструюецца мноства аб'ектаў. "Гэту працу мы працягнем. Аднак неабходна прыводзіць у парадак не толькі сам горад, але і дарогі раённага значэння, таму пры падрыхтоўцы наступнага свята будзем разглядаць пытанне павелічэння аб'ёму дарожных работ", - падкрэсліў губернатар. Падрыхтоўка горада, які прымае "Дажынкі", праводзіцца загадзя.
"На тры гады наперад мы плануем аб'ём работы, каб паслядоўна, не для адпіскі ўвасобіць потым задуманае: выканаць праектна-каштарысную дакументацыю, правесці тэндары, замяніць камунікацыі, прывесці ў парадак аб'екты, як у тым жа Верхнядзвінску. Гэта велізарная праца", - канстатаваў Мікалай Шарстнёў.
Кіраўнік вобласці таксама звярнуў
увагу, што галоўны вынік гэтай працы заключаецца ў стварэнні камфортнай
асновы для жыцця, а задача мясцовых органаў улады - прыцягнуць інвестараў,
якія будуць ствараць працоўныя месцы. "Тады ў комплексе мы створым
умовы, пры якіх моладзь будзе заставацца", - перакананы Мікалай
Шарстнёў.
БЕЛТА.