Пры пажары ў Віцебскім доме састарэлых загінулі два інваліды

При пожаре в Витебском доме престарелых погибли два инвалида
9 чэрвеня ў 23-07 у цэнтр аператыўнага кіравання Віцебскага абласнога УМНС ад дзяжурнай ГУСО «Віцебскі дом-інтэрнат для састарэлых і інвалідаў» паступіла паведамленне аб «загаранні на даху» будынка інтэрната ў г. Віцебску па праспекце Фрунзе.

9 чэрвеня ў 23-07 у цэнтр аператыўнага кіравання Віцебскага абласнога УМНС ад дзяжурнай ГУСО «Віцебскі дом-інтэрнат для састарэлых і інвалідаў» паступіла паведамленне аб «загаранні на даху» будынка інтэрната ў г. Віцебску па праспекце Фрунзе.

Праз пяць хвілін работнікі МНС былі на месцы здарэння, назіралася моцнае задымленне і гарэние ў пакоі на другім паверсе трохпавярховага будынка ГУСО «Віцебскі дом-інтэрнат для састарэлых і інвалідаў» ў корпусе «Б».

Будынак інтэрната цагляны складаецца з 4-х карпусоў. У корпусе

«Б» знаходзілася 86 чалавек пражываючых, 5 чал. – абслугоўваючы персанал.

 

Работнікі МНС неадкладна прыступілі да выратавання і эвакуацыі людзей: ускрылі дзверы ліфта і вынеслі адтуль санітарку, а таксама выратавалі пражываючую ў адным з пакояў жанчыну, інваліда другой групы. Ратавальнікі эвакуіравалі 47 чалавек, якія не пацярпелі.

Пры правядзенні разведкі на другім паверсе былі знойдзены загінулымі два чалавекі, інваліды першай і трэцяй групы па апорна-рухальным апараце.

Выратаваныя жанчыны перададзены медыкам. Пасля ліквідацыі пажару да ўрачоў звярнулася медсястра дадзенай установы, якая таксама была дастаўлена ў бальніцу.

Пажар быў аператыўна лакалізаваны і ліквідаваны. Яго прычына высвятляецца.

Віцебскае АУМНС