Прыборы для вымярэння тэмпературы на Беларускай АЭС вырабляюць у Полацку
Першую партыю прыбораў для вымярэння тэмпературы на Беларускай АЭС, якая будуецца, вырабілі ў полацкім ТАА "Поінт". Прадпрыемства займаецца праектаваннем і выпускам сродкаў вымярэння тэмпературы, вільготнасці і ціску. За першы квартал бягучага года тут выпушчана прадукцыі на суму Br5,7 млрд.