Прычынай масавай гібелі качак у Віцебску прызналі соль

Причиной массовой гибели уток в Витебске признали соль

Качак на рацэ Віцьбе ў Віцебску загубіла соль. Да такіх высноў прыйшлі ветэрынарныя ўрачы, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА начальнік Віцебскай гарадской ветэрынарнай лабараторыі Леанід Рачкоўскі.

"Прыкмет інфекцыйнага ці віруснага захворвання не ўстаноўлена. У тушках птушак, якія паступілі на даследаванне, выяўлена перавышэнне ўтрымання хларыстага натрыю", - сказаў эксперт. Паводле яго слоў, хларысты натрый, вядомы ў побыце як харчовая соль, мог трапіць у арганізм птушак з падкормкай: чыпсамі, салёнымі арэшкамі, хлебам. Паводле даных эколагаў, у вадзе, дзе плавалі качкі, павышанага ўтрымання хларыду натрыю не выяўлена.

У вусці Віцьбы, а таксама пад лёдам на працягу некалькіх дзён было выяўлена каля паўсотні загінулых птушак. Эколагі выказалі здагадку, што прычынай масавай гібелі магла стаць няправільная падкормка. Цяпер у месцах збору качак устаноўлены шчыты з правіламі кармлення дзікіх вадаплаўных.