Прычыну масавай гібелі аленяў у Докшыцкім раёне спрабуюць высветліць у Віцебскай ветакадэміі

Причину массовой гибели оленей в Докшицком районе пытаются выяснить в Витебской ветакадемии

Прычыну масавай гібелі аленяў у Докшыцкім раёне цяпер спрабуюць высветліць у Віцебскай ветэрынарнай акадэміі, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА начальнік Докшыцкага райаддзела ўнутраных спраў Мар'ян Гігола.

Пракуратура Віцебскай вобласці працягнула тэрміны праверкі па справе аб масавай гібелі еўрапейскіх аленяў у Докшыцкім раёне да 23 лютага для ўстанаўлення дакладнай сумы ўрону. Пакуль спецыялісты падлічваюць урон, у РАУС вырашылі звярнуцца ў Віцебскую акадэмію ветэрынарнай медыцыны для ўстанаўлення сапраўднай прычыны гібелі жывёл. "Мы ўпершыню сутыкнуліся з такой незвычайнай справай, і для высвятлення ўсіх абставін, па радзе пракуратуры, вырашылі прыбегнуць да дапамогі навукоўцаў, - дадаў начальнік РАУС. - На даследаванне накіраваны тры тушы".

Пакуль жа ў праваахоўных органаў няма падстаў сцвярджаць, што алені былі атручаны. Найбольш верагоднай прычынай гібелі жывёл яны называюць няправільнае кармленне, перапад тэмператур і магчымае віруснае захворванне. Папярэдняя сума ўрону ацэньваецца ў Br76,4 млн. Праверка будзе завершана ў устаноўленыя пракуратурай тэрміны, сказаў Мар'ян Гігола.

Як паведамлялася раней, больш за 40 еўрапейскіх аленяў загінулі ў паляўнічай гаспадарцы БТРА Докшыцкага раёна ў канцы 2012 года. Мёртвых аленяў выявілі работнікі паляўнічай гаспадаркі. На месца здарэння адразу былі выкліканы супрацоўнікі міліцыі і міжраённай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету.

У цяперашні час у паляўнічай гаспадарцы ўтрымліваецца каля 30 еўрапейскіх аленяў. Жывёлы знаходзяцца ў поўным парадку, іх здароўю нічога не пагражае, запэўнілі карэспандэнта БЕЛТА супрацоўнікі гаспадаркі.

фота: kraj.by