Прыдзвінскія спартсмены Уладзіслаў Ганчароў, Андрэй Праневіч і іх трэнеры Вольга Власава і Віктар Шаршукоў узнагароджаны ордэнам Айчыны III ступені
Прэзідэнт Беларусі
Аляксандр Лукашэнка падпісаў Указ аб узнагароджанні спартсменаў і трэнераў, якія ўнеслі
значны асабісты ўклад у развіццё фізічнай культуры і спорту. Прыемна, што
сярод удастоеных ордэна Айчыны III ступені ёсць і прадстаўнікі нашай
вобласці.
Гэта віцебскі скакун на батуце Уладзіслаў Ганчароў, які заваяваў «золата» Алімпіяды ў Рыа-дэ-Жанейра, і яго настаўнік – галоўны трэнер нацыянальнай каманды Вольга Уласава, палачанін Андрэй Праневіч, які перамог на Паралімпійскіх гульнях у фехтаванні, а таксама старшы трэнер алімпійскай зборнай Беларусі па цяжкай атлетыцы наваполачанін Віктар Шаршукоў.
Алесь Бынькоў, «Віцебскія вясці». Фота з адкрытых крыніц.