Прыёмы грамадзян дапамагаюць чыноўнікам быць у курсе надзённых праблем людзей - В.Вашчанка
6 красавіка, Віцебск /Вольга Багачова - БЕЛТА/. Прыёмы грамадзян дапамагаюць чыноўнікам быць у курсе набалелых праблем людзей. Такое меркаванне выказаў карэспандэнту БЕЛТА міністр па надзвычайных сітуацыях Беларусі Уладзімір Вашчанка, які праводзіў асабісты прыём грамадзян у Віцебску.
"Такія прыёмы вельмі важныя. Яны дапамагаюць ведаць настроі людзей, быць у курсе іх набалелых праблем", - сказаў міністр. Часта ўдзельнікамі такіх сустрэч становяцца работнікі службы МНС. "Пытанні, якія ставяцца, часам павінны вырашацца на месцах, - дадаў Уладзімір Вашчанка. - Таму да ўсяго іншага такія мерапрыемствы даюць магчымасць разабрацца, дзе недапрацоўваюць нашы камандзіры на месцах, дапамагчы вырашыць сітуацыю, а дзесьці і спытаць".
На прыёме ў міністра сёння пабывалі прадстаўнікі таварыства ўласнікаў дома па вуліцы Гагарына, 5, уведзенага ў эксплуатацыю некалькі гадоў таму. На працягу ўсяго гэтага часу таварыства не можа атрымаць у забудоўшчыка - ТАА "СтройДомІнвест" - неабходную дакументацыю на дом для яго афармлення ў адпаведных абслугоўваючых арганізацыях горада. Прычынай гэтага з'яўляюцца сур'ёзныя недаробкі і парушэнні ў ходзе ўзвядзення аб'екта. Уладзімір Вашчанка паабяцаў разабрацца ў сітуацыі. "Усё, што ад нас магчыма, мы пастараемся зрабіць", - сказаў ён.-0-