Прыгарад Віцебска на час «Славянскага базару» стане тэатрам пад адкрытым небам
21 студзеня, Полацк /Дзіяна Курыло - БЕЛТА/. Прыгарад Віцебска на час фестывалю "Славянскі базар" ператворыцца ў тэатр пад адкрытым небам. Аб адным з новых праектаў міжнароднага фестывалю мастацтваў карэспандэнту БЕЛТА распавёў міністр культуры Беларусі Павел Латушка.
Работа па падрыхтоўцы XIX Міжнароднага фестывалю мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску" пачалася ў апошні дзень XVIII фестывалю. Ён зноў стане адной з найбуйнейшых і галоўнай падзеяй у культурным жыцці краіны, упэўнены міністр. Фестывалю надаецца велізарная ўвага: Беларусь з'яўляецца цэнтрам славянскіх культур і дзякуючы "Славянскаму базару" іх аб'ядноўвае.
"XIX фестывалю будзе нададзена больш "фестывальнасці", - сказаў Павел Латушка. Плануюцца новыя праекты, звязаныя з тэатрам і з нацыянальнай кухняй. Упершыню на "Славянскім базары" будзе працаваць тэатр пад адкрытым небам, а сцэнай стане прыгарад Віцебска.
"Што тычыцца канцэртаў, то пакуль рана называць імёны, але зоркі еўрапейскай сцэны абавязкова будуць", - запэўніў міністр культуры.-0-