Прыемны сюрпрыз чакае сёння віцебскіх мужчын-аўтааматараў
23 лютага, Віцебск /Вольга Багачова - БЕЛТА/. Прыемны сюрпрыз чакае сёння віцебскіх мужчын-аўтааматараў, паведаміла карэспандэнту БЕЛТА начальнік аддзялення агітацыі і прапаганды ДАІ УУС Віцебскага аблвыканкама Алеся Сярэгіна.
Святочную акцыю ў гонар Дня абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь падрыхтавалі супрацоўніцы ДАІ. Яны выйдуць на дзяжурства на плошчу Перамогі, але толькі каб пажадаць мужчынам-кіроўцам спакойных дарог і ўручыць сувеніры.
У Міжнародны жаночы дзень з аналагічнай місіяй будуць дзяжурыць прадстаўнікі моцнай паловы Дзяржаўтаінспекцыі Віцебскай вобласці.
Такія акцыі спрыяюць фарміраванню законапаслушэнства, пачуцця павагі і ўзаемадапамогі ў удзельнікаў дарожнага руху, павышэнню кіроўчай культуры, дадала Алеся Сярэгіна.-0-