Прыгоды латышоў у Браслаўскім раёне абярнуліся штрафам і выгнаннем на радзіму

8 жніўня, Віцебск /Дзіяна Курыло - БЕЛТА/. Прыгоды латышоў у Браслаўскім раёне абярнуліся штрафам і высылкай на радзіму, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА начальнік прэс-службы Полацкага пагранічнага атрада Дзяніс Глебка.

Пры праверцы аператыўнай інфармацыі полацкія памежнікі затрымалі двух парушальнікаў мяжы. Беларуска-літоўскую мяжу незаконна перасеклі латышы, якія з Літвы перабраліся на тэрыторыю Браслаўскага раёна, каб наведаць сваіх беларускіх родзічаў. Нарушальнікі дзейнічалі як сапраўдныя дыверсанты са шпіёнскіх серыялаў: рухаліся пешшу ўночы, пераплылі раку на лодцы, а затым ў адной з прыгранічных вёсак схаваліся на гарышчы нежылога дома.

Аднак дзякуючы прафесіяналізму полацкіх памежнікаў і актыўнай дапамозе мясцовага насельніцтва яны былі затрыманы. На гора-гасцей наклалі штраф, пасля чаго іх выслалі ў Латвію.-0-