Прыкладанне "Галасую!" распрацавалі актывісты БРСМ

Грамадскае аб'яднанне «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі» запусціла мабільны дадатак «Галасую!».

Бясплатны дадатак дапаможа беларусам даведацца адрас свайго ўчастка і кантактны тэлефон участковай выбарчай камісіі, азнаёміцца з біяграфіямі кандыдатаў у Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь, а таксама з афіцыйнымі навінамі бягучай выбарчай кампаніі.

Дадатак прэзентаваны на платформах Android і iOS.

Акрамя таго, сэрвіс даступны і карыстальнікам камп'ютараў, якія могуць выкарыстоўваць для атрымання інфармацыі спецыяльна распрацаваны раздзел на сайце Мінскага гарадскога камітэта ГА "БРСМ".

Цэнтральная камісія Рэспублікі Беларусь
па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў.