Прыродаахоўнае закана­даўства Беларусі трэба прывесці ў адпа­веднасць з агуль­на­еўрапейскімі стандартамі - В.Цалко

30 верасня, Віцебская вобласць /Наталля Ільічова - БЕЛТА/. Заканадаўства Беларусі ў галіне аховы жывёльнага і расліннага свету неабходна прывесці ў адпаведнасць з агульнаеўрапейскімі стандартамі і падыходамі. Такое меркаванне выказаў міністр прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Беларусі Уладзімір Цалко сёння на семінары, які праводзіць Палата прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу, перадае карэспандэнт БЕЛТА. Напрыклад, у многіх краінах свету, такіх як ЗША, Канада, Вялікабрытанія, Фінляндыя, краіны Балтыйскага рэгіёна і іншыя, аматарскі лоў рыбы ажыццяўляецца платна, адзначыў міністр. У гэтых дзяржавах па аналогіі з платай за дзяржаўнае пасведчанне на права палявання спаганяецца плата за права аматарскага лову і выдаецца спецыяльны дакумент, напрыклад "Карта рыбалова". У сферы заканадаўства аб раслінным свеце таксама ёсць праблемныя моманты, канстатаваў Уладзімір Цалко. У прыватнасці, патрабуе прававога рашэння пытанне спрошчэння адміністрацыйных працэдур, якія тычацца атрымання перапрацоўшчыкамі дзікарослых раслін (грыбы, ягады) права спецыяльнага карыстання аб'ектамі расліннага свету. Для гэтага неабходна ўнесці змены ў закон "Аб раслінным свеце", лічыць міністр. -0-