Прывітанне старшыні Віцебскага аблвыканкама А.М.Касінца гасцям і ўдзельнікам Міжнароднага фестывалю мастацтваў „Славянскі базар у Віцебску“
Дарагія сябры!
Сёння на сцэне Летняга амфітэатра адбудзецца ўрачыстае адкрыццё ХХІІ Міжнароднага фестывалю мастацтваў ”Славянскі базар у Віцебску“. Паўночная сталіца Беларусі сустракае ўдзельнікаў і гасцей яркага міжнароднага форуму з 31 краіны свету.
”Славянскі базар“ стаў знакавай падзеяй у культурным жыцці Беларусі, Расіі, Украіны. Галоўны крытэр поспеху фестывалю – рост цікавасці гледачоў да яго.
У гэтым годзе ў рамках форуму пройдзе больш за 60 канцэртаў, спектакляў, кінапаказаў, выстаў, прэзентацый. 25 гадоў адзначае галоўная канцэртная пляцоўка – Летні амфітэатр. Тут, у эпіцэнтры фестывальнага дзеяння, адбудзецца адкрыццё новай зоркі на Алеі зорак: спецыяльнай узнагароды Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ”Праз мастацтва – да міру і ўзаемаразумення“ удастоена народная артыстка СССР Эдыта П'еха.
Горад і вобласць па традыцыі адказна рыхтуюцца да фестывалю: добраўпарадкаваны і абноўлены віцебскія вуліцы і праспекты, плошчы і скверы, развіваецца інфраструктура, адкрываюцца новыя кафэ і рэстараны. У гэтыя ліпеньскія дні ў Віцебску пройдуць святы народных рамёстваў ”Горад майстроў“, ”Беларускае падвор’е“, выстава-кірмаш ”Віцебскі вернісаж“, ”Задзвінскі кірмаш“, акцыя ”Віцебск турыстычны“, Дзень моладзі і іншыя масавыя мерапрыемствы. Упэўнены, яны выклічуць сапраўдную цікавасць, пакінуць лепшыя ўспаміны ў гасцей і жыхароў фестывальнай сталіцы.
”Славянскі базар“ – унікальнае культуралагічнае з'ява на постсавецкай прасторы, якая стала візітнай карткай Віцебшчыны і ўсёй Беларусі, сімвалам яднання славянскіх народаў.
Нас чакаюць сустрэчы з мастацтвам, любімымі артыстамі, адкрыццё новых імёнаў. Няхай на ўсіх фестывальных мерапрыемствах трыумфуе атмасфера ветлівасці і гасціннасці!
Жадаю ўдзельнікам і гасцям міжнароднага культурнага форуму, жыхарам Віцебска – бадзёрасці, добрага настрою, яркіх і незабыўных уражанняў.
Мы зноў з радасцю гаворым: здароў, фестываль, і ў добры шлях!
З павагай
Аляксандр Косінец,
старшыня Віцебскага
абласнога выканаўчага камітэта