Прывітанне старшыні Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта А.М.Касінца ўдзельнікам Міжнароднага студэнцкага славянскага форуму
Паважаныя госці і ўдзельнікі
Міжнароднага студэнцкага славянскага форуму!
Шчыра вітаю Вас на адкрыцці новага міжнароднага міжвузаўскага маладзёжнага праекта, які дае старт фестывалю дружбы і маладосці славянскіх дзяржаў!
Віцебск па праве лічыцца студэнцкім горадам – у вышэйшых і сярэдніх спецыяльных установах навучаецца звыш 20 тысяч маладых людзей. Паўночнай сталіцай Беларусі назапашаны вопыт міжнароднага супрацоўніцтва ў навуковай, адукацыйнай, культурнай сферах: пастаянна праводзяцца канферэнцыі, пленэры, выставы, творчыя абмены, распрацоўваюцца сумесныя праекты. Міжнародны фестываль мастацтваў “Славянскі базар у Віцебску” штогод збірае прадстаўнікоў многіх краін дзеля міру і ўзаемаразумення.
Моладзь Беларусі і Расіі актыўна прылучаецца да ідэй будаўніцтва Саюзнай дзяржавы, адстойвае ідэалы дэмакратыі і грамадзянскай супольнасці, памятае пра мінулае і клапоціцца пра будучыню Айчыны.
Міжнародны студэнцкі славянскі форум дае старт праектам, якія будуць рэалізаваны на спартыўных і творчых пляцоўках Віцебска і Смаленска. Безумоўна, гэта спрыяе стварэнню адзінай культурнай прасторы, развіццю міжнацыянальных і міждзяржаўных кантактаў, фарміраванню спрыяльных умоў для рэалізацыі навуковага, творчага і спартыўнага патэнцыялу моладзі.
Упэўнены, форум будзе пашыраць свае межы, прыцягваючы ўсё большую колькасць удзельнікаў з розных краін, зойме годнае месца ў фестывальным Віцебску і атрымае прызнанне далёка за межамі Прыдзвінскага краю.
Сёння важна разумець, што актыўная грамадзянская пазіцыя моладзі нашых краін – гэта залог паспяховай будучыні братніх народаў, паскарэння інтэграцыйных працэсаў.
Шчыра жадаю Вам, дарагія сябры, новых перамог, поспехаў і ўдачы, здароўя, міру і дабра!
З павагай, А.М.Касінец,
старшыня
; Віцебскага абласнога
выканаўчага камітэта