Прывітанне старшыні Віцебскага аблвыканкама М.М. Шарснёва

Приветствие председателя Витебского областного исполнительного комитета Н.Н. Шерстнёва
Шаноўныя сябры! У год 70-годдзя Перамогі над нямецка-фашысцкімі захопнікамі ў Вялікай Айчыннай вайне, у Год моладзі Віцебшчына ветліва сустракае гасцей і ўдзельнікаў ХХІV Міжнароднага фестывалю мастацтваў ”Славянскі базар у Віцебску“. Форум мастацтваў па традыцыі пацвярджае высокі статус міждзяржаўнай культурнай падзеі, дэвіз якой ”Праз мастацтва – да міру і ўзаемаразумення“.

Шаноўныя сябры!

У год 70-годдзя Перамогі над нямецка-фашысцкімі захопнікамі ў Вялікай Айчыннай вайне, у Год моладзі Віцебшчына ветліва сустракае гасцей і ўдзельнікаў ХХІV

Міжнароднага фестывалю мастацтваў ”Славянскі базар у Віцебску“. Форум мастацтваў па традыцыі пацвярджае высокі статус міждзяржаўнай культурнай падзеі, дэвіз якой ”Праз мастацтва – да міру і ўзаемаразумення“.

У рамках фестывалю арганізавана больш за 100 мерапрыемстваў, 18 з якіх – яркія, запамінальныя канцэрты на сцэне Летняга амфітэатра.

Знакавым стане правядзенне Дня моладзі, які збярэ на свята прадстаўнікоў лепшых танцавальных калектываў, творчых аб’яднанняў, маладзёжных субкультур. На адкрытых фестывальных пляцоўках горада ўпершыню пройдзе фест вулічнага мастацтва ”На сямі вятрах“, дзе свой талент пакажуць акцёры лялечных тэатраў, артысты аматарскіх і прафесійных калектываў, паэты і музыканты.

Мы вітаем у Віцебску прадстаўнікоў 41 краіны свету. Рэкордная колькасць заявак паступіла на ўдзел у дзіцячым і дарослым конкурсах: у 12 краінах былі праведзены нацыянальныя адборачныя туры, праз якія прайшло 430 выканаўцаў. Выдатна, што цікавасць да Міжнароднага музычнага конкурсу з году ў год расце.

Формула поспеху ”Славянскага базару“ ў тым, што арганізатары шукаюць і знаходзяць новыя грані шматграннага славянскага мастацтва, ствараюць непаўторны духоўны вобраз творчага форуму.

Няхай на фестывалі трыумфуе атмасфера шчырасці і гасціннасці! Жадаю яго ўдзельнікам і гасцям здароўя, выдатнага настрою, яркіх і незабыўных уражанняў.

Мы зноў з радасцю гаворым: прывітанне, фестываль, і ў добры шлях!

З павагай,

Мікалай Шарснёў,

старшыня

Віцебскага абласнога

выканаўчага камітэта