Прывітанне старшыні Віцебскага аблвыканкама А.М. Касінца

Приветствие председателя Витебского облисполкома А.Н.Косинца
Дарагія сябры! У год 70-годдзя вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, у Год гасціннасці па традыцыі гасцінных гаспадароў Віцебшчына сустракае гасцей і ўдзельнікаў ХХІІІ Міжнароднага фестывалю мастацтваў ”Славянскі базар у Віцебску“.

Дарагія сябры!

У год 70-годдзя вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, у Год гасціннасці па традыцыі гасцінных гаспадароў Віцебшчына сустракае гасцей і ўдзельнікаў ХХІІ

І Міжнароднага фестывалю мастацтваў ”Славянскі базар у Віцебску“. Форум мастацтваў, які праходзіць на Прыдзвінскай зямлі, пацвярджае статус галоўнай культурнай падзеі краіны, асноўная ідэя якога - яднанне славянскіх народаў і культур, не мае роўных па размаху і зместу на постсавецкай прасторы.

Яркі,

запамінальны, відовішчны фестываль сёлета збірае прадстаўнікоў 30 краін свету. Яго геаграфія ахоплівае пяць кантынентаў і пастаянна пашыраецца.

Н

а сцэне Летняга амфітэатра пройдзе 19 канцэртаў. Знакавыя мерапрыемствы адбудуцца ў рамках Дня дружбы і Дня моладзі. На тэатральных падмостках упершыню прадэманструюць свой талент акцёры лялечных тэатраў.

Выдатна, што ў ХІІ Міжнародным дзіцячым музычным конкурсе ўдзельнічаюць юныя таленты ва ўзросце ад 8 да 12 гадоў з 18 краін свету. Фестываль з'яўляецца своеасаблівай школай, дзе нараджаюцца зоркі, яркія імёны ў нацыянальным выканальніцкім мастацтве.

Формула поспеху ”Славянскага базару“ ў тым, што кожны год арганізатары шукаюць і знаходзяць новыя бакі шматграннага славянскага мастацтва, ствараюць непаўторны духоўны вобраз творчага форуму.

Упэўнены, Віцебск з яго ”Горадам майстроў“ і ”Беларускім падворкам“ пакіне найлепшыя ўспаміны ў гасцей і жыхароў фестывальнай сталіцы.

Нас чакаюць сустрэчы з мастацтвам, любімымі артыстамі, адкрыццё новых імёнаў.

Няхай на ўсіх фестывальных мерапрыемствах трыумфуе атмасфера шчырасці і гасціннасці!

Жадаю ўдзельнікам і гасцям міжнароднага культурнага форуму здароўя, выдатнага настрою, яркіх і незабыўных уражанняў.

Мы зноў з радасцю гаворым: прывітанне, фестываль, і ў добры шлях!

 

З павагай,

Аляксандр Косінец,

старшыня

Віцебскага абласнога

выканаўчага камітэта