Прывітанне старшыні Віцебскага аблвыканкама ў адрас гасцей і ўдзельнікаў абласнога фестывалю-кірмашу "Дажынкі -2015"
Паважаныя жыхары Віцебскай вобласці!
Дарагія працаўнікі вёскі Прыдзвінскага краю!
Па ўстоянай традыцыі штогод мы падводзім вынікі працы на хлебнай ніве. Госці і ўдзельнікаў свята працаўнікоў вёскі Віцебскай вобласці ”Дажынкі -2015“ сустракае Талачынскі раён.Сёлета ў вобласці вырашчаны добры ўраджай збожжавых культур, лёну, бульбы, агародніны, кукурузы. Аграрыі Прыдзвіння сабралі 1 мільён 440 тысяч тон збожжа з улікам фермерскіх і асабістых падсобных гаспадарак, што з'яўляецца лепшым вынікам у гісторыі вобласці за апошнія 40 гадоў. Упершыню сярэдняя ўраджайнасць на Віцебшчыне дасягнула 36,6 цэнтнераў з гектара. Атрыманыя вынікі сведчаць, што ў адзінстве навуковага падыходу да земляробства, практычнай смекалістасці вяскоўцаў, правільнай арганізацыі працы можна дасягаць новых вышынь у сельскагаспадарчай вытворчасці. Патэнцыял паўночнага рэгіёну краіны высокі і далёка не вычарпаны.
Перад намі стаіць задача павялічваць рэнтабельнасць вытворчасці, выходзіць на самаакупнасць, павышаць канкурэнтаздольнасць сельскагаспадарчай прадукцыі як на ўнутраным, так і на знешнім рынках. Такія падыходы зробяць жыццё на вёсцы больш прывабным.
Работнікі прамысловых прадпрыемстваў і ўстаноў гарадоў дапамагаюць ва ўборачнай страве для вырашэння задач харчовай бяспекі. Хачу выказаць шчырыя словы падзякі сельскім працаўнікам, гараджанам, студэнцкай моладзі, навучэнцам школ, кіраўнікам арганізацый, меліяратарам, работнікам лясгасаў. Глыбокую ўдзячнасць мы выказваем канцэрну
”Белнафтахім“, банкаўскім структурам, прадпрыемствам аб'яднання ”Белаграсэрвіс“, вытворцам мінеральных угнаенняў – усім, ад каго залежыць канчатковы вынік у атрыманні прадукцыі раслінаводства. ”Дажынкі“ – важная сацыяльна-культурная праекцыя, якая прышчапляе любоў да зямлі, спрыяе навядзенню парадку, добраўпарадкаванню населеных пунктаў. Павага да працы хлебаробаў з'яўляецца асновай, дзякуючы якой існуе беларускі народ, наша культура і духоўнасць. Словы падзякі мы выказваем будаўнікам за зладжаную і плённую працу. Абноўлены, напоўнены святлом і радасцю Талачын гасцінна сустракае гасцей.Жадаю ўдзельнікам і гасцям здароўя, міру, дабрабыту, новых працоўных перамог і выдатнага настрою!
Гонар і хвала героям жніва, майстрам высокіх ураджаяў!
З павагай,
Мікалай Шарснёў,
старшыня
Віцебскага абласнога
выканаўчага камітэта