Прывітанне кіраўніцтва Віцебскай вобласці гасцям і ўдзельнікам абласнога фестывалю-кірмашу працаўнікоў вёскі "Дажынкі - 2019" у г. Браславе
Паважаныя жыхары і працаўнікі вёскі вобласці!
Сёлета гасцей і ўдзельнікаў абласнога фестывалю-кірмашу працаўнікоў вёскі ”Дажынкі - 2019“ сустракае Браслаўскі раён. Па традыцыі, якая склалася, мы падводзім вынікі працы на хлебнай ніве.
Аграрыі вобласці з гонарам і годнасцю вытрымалі іспыт і ў складаных умовах надвор'я намалацілі мільён тон збожжа ва ўсіх катэгорыях гаспадарак. Выкананы план дзяржаўных закупак збожжа, створана добрая база для вытворчасці прадукцыі аграпрамысловага комплексу.
Важны ўклад у абласны каравай зрабілі Аршанскі і Віцебскі раёны: іх намалот склаў 119 і 100 тыс. тон збожжа адпаведна. У параўнанні з мінулым годам валавы збор у вобласці павялічаны ў 1,3 раза, а ўраджайнасць – на 4,7 цэнтнера з гектара і ў сярэднім склала 29,8 цэнтнера з гектара.
Усе плошчы былі пасеяны ў аптымальныя агратэхнічныя тэрміны, палі пад збожжавыя і зернебабовыя культуры павялічаны на 9 працэнтаў да ўзроўню мінулага года. Стаўка зроблена на строгае выкананне ўсіх элементаў тэхналогіі вытворчасці, укараненне высокаўраджайных сартоў і прагрэсіўных прыёмаў.
”Дажынкі“ дазваляюць падвесці вынік штодзённай напружанай працы работнікаў сельскай нівы, перапрацоўчых і абслугоўваючых арганізацый, фермераў, спецыялістаў, кіраўнікоў, вучоных-аграрыяў, ветэранаў сельскагаспадарчай вытворчасці і моладзі. Хочацца выказаць шчырую падзяку ўсім, ад каго залежыць канчатковы вынік у атрыманні сельскагаспадарчай прадукцыі.
Гэты важны грамадска-значны і сацыяльна-культурны праект прывівае любоў і павагу да зямлі і працы, спрыяе навядзенню парадку, добраўпарадкаванню населеных пунктаў. Мы дзякуем будаўнікам, камунальныя службы за зладжаную і выніковую працу. Пераўтварыўся, папрыгажэў горад Браслаў – жамчужына Беларускага Паазер'я. Важна, што пры падрыхтоўцы да свята асаблівая ўвага надаецца аб'ектам сацыяльнага прызначэння. Гэта сапраўдны падарунак для жыхароў райцэнтра, гасцей і турыстаў, якія любяць прыязджаць на Браслаўскія азёры.
Жадаем вам,
дарагія сябры, здароўя, міру, дабра, новых працоўных здзяйсненняў!
З павагай,
|
Мікалай Шарснёў, |
Уладзімір Тарэнцьеў, |