Прывітанне кіраўніцтва Віцебскай вобласці гасцям і ўдзельнікам абласнога фестывалю-кірмашу працаўнікоў вёскі "Дажынкі - 2021"

 Паважаныя жыхары і працаўнікі вёскі вобласці! 

Сёлета гасцей і ўдзельнікаў свята абласнога фестывалю-кірмашу працаўнікоў вёскі ”Дажынкі - 2021“ прымае Шумілінскі раён. Па ўсталяванай традыцыі мы падводзім вынікі напружанай працы на хлебнай ніве. Выгадаваць і прыбраць ураджай – складаная задача, вырашэнне якой па сілах толькі згуртаванаму, пісьменнаму калектыву, сапраўдным гаспадарнікам, майстрам з вопытам і новымі ведамі, працавітым людзям з цярплівым характарам. 

У сёлетняй, вельмі складанай па ўмовах надвор’я асенняй кампаніі аграрыямі Віцебшчыны выгадаваны і сабраны годны ўраджай - сабрана 780 тысяч тон збожжа, сярэдняя ўраджайнасць - 25,6 цэнтнера з гектара. 

Палова атрыманага ўраджаю сфарміравана Аршанскім раёнам, які пераадолеў стотысячны рубеж па намалоце, а таксама Віцебскім, Талачынскім, Дубровенскім і Верхнядзвінскім раёнамі. 

Хочацца выказаць шчырую падзяку ўсім героям уборкі, тым, хто сваімі рукамі, майстэрствам і самаадданай працай здабываюць беларускае золата, імя якому – хлеб. 

Уклад у агульны каравай рэгіёна ўносяць і перапрацоўчыя, абслуговыя арганізацыі, спецыялісты і навукоўцы, ветэраны аграпрамысловага комплексу і моладзь. 

”Дажынкі“ – важны сацыяльна-культурны праект, які прышчапляе любоў і павагу да зямлі і працы, спрыяе навядзенню парадку, добраўпарадкаванню нашых гарадоў. 

Пры падрыхтоўцы да свята г.п.Шуміліна пераўтварыўся, засвяціўся новымі фарбамі. Мы таксама дзякуем будаўнікам, камунальныя службы за зладжаную і выніковую працу. 

Жадаем вам, дарагія сябры, здароўя, міру, дабра і новых працоўных дасягненняў!

З павагай,

Мікалай Шарснёў,
старшыня
Віцебскага абласнога
выканаўчага камітэта

Уладзімір Тарэнцьеў,
старшыня
Віцебскага абласнога
Савета дэпутатаў