Прызнанні ў любові на конкурс валянцінак у Віцебску даслалі ўдзельнікі ад 5 да 70 гадоў
12 лютага, Віцебск /Вольга Багачова - БЕЛТА/. Конкурс валянцінак у Віцебску стаў чарговым доказам вядомаму сцвярджэнню аб тым, што любові ўсе ўзросты пакорлівыя. Свае працы з прызнаннямі ў любові даслалі ўдзельнікі ад 5 да 70 гадоў, паведаміла карэспандэнту БЕЛТА загадчыца Віцебскага мастацкага музея Вольга Акуневіч.
Конкурс гарадскога маштабу прыцягнуў увагу не толькі віцябчан, але і жыхароў Пастаў, Глыбокага, Мінска. Усяго прыйшло каля 100 работ ад 80 удзельнікаў, у тым ліку калектываў. Аднак актыўнасць жаночай паловы чалавецтва аказалася непараўнальна вышэйшай за мужчынскую. Толькі двое мужчын вырашыліся выставіць свае працы на конкурс.
Арыгінальнасць валянцінак, выкананых з саломкі, прыродных матэрыялаў, дроту, карункаў, малюнкаў і нават флаконаў ад мужчынскага дэзадаранту, а таксама шырокі ўзроставы дыяпазон удзельнікаў вымусілі арганізатара - Віцебскі мастацкі музей - вызначаць пераможцаў у катэгорыях "дзеці" і "дарослыя" і ўвесці дадатковыя намінацыі: "Складанае тэхнічнае выкананне", "Самая арыгінальная праца", "Самая фантазійная кампазіцыя", "Самае рамантычнае прызнанне ў любові", "Самае вялікае сэрца", "За шматграннасць пачуццяў", "Любові ўсе ўзросты пакорлівыя". Удзельнікі, якія занялі прызавыя месцы, атрымаюць адпаведна гадавыя, паўгадавыя і месячныя праязныя білеты на наведванне музея. Іншыя аўтары будуць заахвочаны запрашэннем на любую выставу.
Вольга Акуневіч адзначыла, што ў Дзень святога Валянціна ўсе закаханыя змогуць арганізаваць незвычайнае спатканне. Спецыяльна для іх музей будзе працаваць да 22.00.-0-