Прывіды мінулага запоўняць калегіум езуітаў у Воршы ў Ноч музеяў

14 мая, Віцебск /Вольга Багачова - БЕЛТА/. Прывіды мінулага запоўняць калегіум езуітаў у Оршы ў Ноч музеяў 22 мая, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Музейным комплексе гісторыі і культуры Аршаншчыны. У гэты дзень усе прыхільнікі гісторыі, магіі, свету фэнтэзі і шукальнікі прыгод змогуць у поўнай меры акунуцца ў містычную ілюзію. Ужо на падыходзе да калегіума ўсіх жадаючых стаць удзельнікамі чароўных падзей сустрэнуць прывіды мінулага - Белая Пані, Чорны манах, салдаты напалеонаўскага войска, фантастычныя жанчыны-коткі, сярэднявечныя рыцары і прыгожыя дзяўчаты. Нямала цікавага можна будзе ўбачыць і ў сценах старажытнага будынка: тут разгорнецца выстава фотаздымкаў, якія захавалі незвычайныя з'явы, і экспазіцыя старажытных артэфактаў, прызначэнне якіх да гэтага часу дакладна не ўстаноўлена. Гледачы змогуць выказаць свае здагадкі, а таксама паспрабаваць разгадаць змесціва чорнай скрыні. Аб неабходнасці захоўваць цішыню нагадае строгі ментар, выкладчык-езуіт, які будзе весці занятак па латыні са школьнікамі ў асобнай аўдыторыі. Аднак наведвальнікам будзе дадзена магчымасць прысесці за парту і праявіць свае веды па гэтым прадмеце. За поспех іх адзначыць і ўзнагародзіць сам канцлер Вялікага Княства Літоўскага Леў Сапега. Шмат нечаканага і цікавага чакае ўдзельнікаў містычнай ночы і ў іншых залах калегіума. Так, у адным з іх для прыхільнікаў сінематографа разгорнецца доўгі шматгадзінны non-stop з мультфільмаў пра прывідаў і чараўніцтва. У іншым можна будзе звярнуцца да аракула, каб даведацца таямніцы мінулага і будучага. Асаблівую асцярожнасць варта праявіць пры наведванні пакоя страху: будзе сапраўды страшна, абяцаюць арганізатары фантасмагорыі. Дарэчы, у Ноч музеяў гадзіннік езуіцкага калегіума таксама будзе працаваць па сваіх правілах: нагадваць пра час яны будуць значна часцей, пры гэтым замест традыцыйнага бою курантаў іх "мелодыяй" стануць уханне савы, выццё ваўка і ледзяныя гукі. Ноч музеяў стала знакавай культурнай падзеяй у Еўропе з 2005 года. Штогод яна аб'ядноўвае больш за 2 тыс. музеяў у 40 краінах.-0-