«Прамая лінія» з намеснікам міністра па падатках і зборах пройдзе 18 ліпеня
У надыходзячую суботу, 18 ліпеня, з 09.00 да 12.00 у жыхароў Беларусі будзе магчымасць задаць пытанні намесніку міністра па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь Васілю Барысавічу Каменку.
Тэмы гутаркі: дэкларацыі, дзяржпошліны на аўтамабілі, льготы і новаўвядзенні.
Як паведамілі ў прэс-службе МПЗ Рэспублікі Беларусь, дазваніцца да намесніка міністра можна будзе па тэлефоне: +375 (17) 229-79-00.