Прамая тэлефонная лінія з начальнікам галоўнага ўпраўлення Вішневецкім Міхаілам Леанцьевічам

25 верасня 2023 года з 9.00 да 12.00 у галоўным упраўленні па ахове здароўя Віцебскага аблвыканкама праводзіць «прамую тэлефонную лінію» начальнік галоўнага упраўлення Вішневецкі Міхаіл Леанцьевіч.

У ходзе «прамой тэлефоннай лініі» вы можаце задаць пытанні аб найбольш актуальных праблемах сістэмы аховы здароўя вашага рэгіёна, выказацца па нагодзе работы службовых асоб, дзейнасці ўстаноў аховы здароўя. А таксама выказаць канструктыўныя прапановы, накіраваныя на выяўленне адмоўных тэндэнцый у ахове здароўя, на пошук дадатковых рэзерваў і магчымасцей развіцця.

Звярнуцца да Вішневецкага М.Л. і задаць сваё пытанне падчас «прамой тэлефоннай лініі» можна па тэлефоне 8 (0212) 26 16 44.