Прадпрыемства "Віцебскхлебпрам" да Новага года і Калядаў пачало выпускаць імбірна-медавыя пернікі ручной работы
Як паведаміла галоўны тэхнолаг прадпрыемства Вольга Паўлючэнка, яны будуць у форме ёлачкі, рукавіцы, шкарпэткі, званочка. Рэцэптуру распрацавала інжынер-тэхнолаг Марына Башук, якая пасля заканчэння Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта харчавання прыйшла на «Віцебскхлебпрам». Пры вырабе пробнай партыі малады спецыяліст сама замешвала і раскачвала цеста, фарміравала фігуры. Аздабленнем пернікаў цукровай глазурай займаліся кандытары.
Прадпрыемства пастаянна пашырае лінейку прадукцыі. Напрыклад, у найбліжэйшай будучыні пачне выпуск новых відаў хлеба: «Чарадзейнага» з грэцкім арэхам, вяленай журавінамі і фінікамі, «Льнянога» з кменам і ўзбагачанага клетчаткай. Навінкі заваявалі Гран-пры на выставе «Прадэкспа», якая прайшла восенню ў Мінску.
Усяго «Віцебскхлебпрам» выпускае каля 200 найменняў прадукцыі: хлебабулачныя вырабы, печыва, бісквіты, тарты, пірожныя, сухары, абаранкі, пернікі, хлебцы, галеты.