Праблем з узаемадзеяннем МУС і Следчага камітэта не будзе - А.Куляшоў

16 верасня, Полацк /Сяргей Кочетов - БЕЛТА/. Праблем па ўзаемадзеянні МУС і Следчага камітэта, які ствараецца, не будзе. Такое меркаванне выказаў сёння журналістам міністр унутраных спраў Беларусі Анатоль Куляшоў. У Полацку ён правёў прыём грамадзян па асабістых пытаннях, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Як адзначыў міністр, створана рабочая група, якая займаецца абагульненнем і аналізам прапаноў па Следчым камітэце, у прыватнасці, распрацоўваецца палажэнне аб праходжанні службы ў новым дзяржаўным праваахоўным органе і органе папярэдняга расследавання.

"Усе сучасныя формы і метады работы, якія выкарыстоўваюцца ў следчых падраздзяленнях і органах дазнання МУС, спадзяюся, будуць запатрабаваны ў Следчым камітэце, а ўсё, што перашкаджала працы, застанецца за бортам новага органа", - сказаў Анатоль Куляшоў.

Міністэрства ўнутраных спраў таксама ўносіць прапановы па стварэнні Следчага камітэта, дадаў ён.-0-