Праблемы ў адносінах Беларусі і Расіі можна вырашыць за адзін вечар - А.Лукашэнка
12 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Расія была і застаецца галоўным стратэгічным партнёрам і саюзнікам Беларусі. Аб гэтым заявіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы 11 мая з губернатарам Курганскай вобласці Расійскай Федэрацыі Алегам Багамолавым, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара.
"У нашых агульных інтарэсах, не адкладваючы ў доўгі яшчык, пераадолець рознагалоссі і знайсці ўзаемавыгадныя рашэнні па ўсіх праблемных пытаннях", - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.
Прэзідэнт павіншаваў расійскіх гасцей з 65-годдзем Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне і адзначыў, што "менавіта дзякуючы з'яднанасці беларускага, рускага, украінскага і іншых народаў стала магчымай гэтая Вялікая Перамога". На яго думку, гэты гістарычны ўрок актуальны і сёння, калі асабліва неабходны сумесныя намаганні для пераадолення негатыўных наступстваў глабальнага эканамічнага крызісу.
Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што ў бягучым годзе ў Расіі намяцілася пэўная тэндэнцыя эканамічнай стабілізацыі, звязаная з ростам прамысловай вытворчасці. "Нас гэта абнадзейвае, бо мы звязаны найшчыльнейшай прамысловай кааперацыяй. Гэта падштурхне нашу ўзаемны гандаль, дазволіць захаваць працоўныя месцы", - сказаў ён.
Пры гэтым кіраўнік дзяржавы нагадаў, што Беларусь ставіць задачу павялічыць у 2010 годзе аб'ём прамысловай вытворчасці на 10-11%. Вынікі першых месяцаў уліваюць аптымізм і надзею на тое, што гэтая задача будзе выканана. Паглыбленне вытворчай кааперацыі, рэалізацыя сумесных праектаў па распрацоўцы, вытворчасці высокатэхналагічнай і канкурэнтаздольнай прадукцыі павінны стаць прыярытэтнымі напрамкамі на новым этапе супрацоўніцтва Беларусі і Курганскай вобласці.
Прэзідэнт звярнуў увагу, што рэгіянальнае ўзаемадзеянне ўносіць найважнейшы ўклад у развіццё беларуска-расійскіх адносін. Менавіта на гэтым узроўні рэалізуюцца дамоўленасці, дасягнутыя паміж Мінскам і Масквой, вызначаюцца напрамкі для далейшага супрацоўніцтва. "Таму візіт прадстаўнічай дэлегацыі Курганскай вобласці, без сумневу, з'яўляецца знакавай падзеяй для развіцця і ўмацавання беларуска-расійскіх адносін", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.
"Мы ведаем, што ў Курганскай вобласці надаецца сур'ёзная ўвага не толькі развіццю аграпрамысловага комплексу, але і намечаны да рэалізацыі шэраг важных праграм, - адзначыў кіраўнік дзяржавы. - Беларусь гатова ўдзельнічаць у гэтых праграмах, а таксама прапанаваць АПК Курганскай вобласці шырокі спектр сельскагаспадарчых машын і абсталявання, іншай прадукцыі".
Акрамя непасрэднай тэматыкі супрацоўніцтва з Курганскай вобласцю Прэзідэнт закрануў праблемныя моманты ў адносінах Беларусі і Расіі ў цэлым. "Мы ні ў якім выпадку ніколі не адмаўляліся ад раўнапраўнага ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва з Расіяй, - запэўніў Аляксандр Лукашэнка. - Проста раю менш слухаць сродкі масавай інфармацыі, асабліва ў Расіі". Кіраўнік дзяржавы выкрыў у хлусні расійскія СМІ, якія прыдумалі нейкую размову з Дзмітрыем Мядзведзевым падчас урачыстых мерапрыемстваў у расійскай сталіцы 8 мая аб "акліматызацыі" беларускага прэзідэнта. "Такой размовы не было", - сказаў Аляксандр Лукашэнка. Пры гэтым ён падкрэсліў: "Наша апошняя сустрэча, як і ўсе папярэднія, былі канструктыўнымі, мы абсалютна разумеем адзін аднаго. І вось гэта хлусня і перакручванне так і падштурхоўвае мяне: хоць ты вазьмі і апублікуй стэнаграму сустрэчы, каб людзі пачыталі і ўбачылі сапраўдныя ўзаемаадносіны кіраўнікоў дзяржаў".
"Не трэба шукаць, што мы з Прэзідэнтам Расіі нібыта ў клінч увайшлі, што ў нас нейкая бойка і гэтак далей", - дадаў кіраўнік беларускай дзяржавы. Паводле яго слоў, ёсць дамоўленасць з Дзмітрыем Мядзведзевым у канцы гэтага месяца або ў пачатку наступнага сустрэцца і абмеркаваць усе актуальныя пытанні. Аляксандр Лукашэнка працытаваў выказванні расійскага Прэзідэнта, што "ў Расіі няма бліжэйшай краіны і дзяржавы, чым Беларусь". "Мы - адзін народ, і з гэтага трэба зыходзіць, - падкрэсліў беларускі лідар. - Напэўна, з усіх рэспублік Савецкага Саюза самае прасавецкае, самае блізкае для рускага чалавека - гэта Беларусь і беларусы. У нас ніколі не было такога, каб кідалі камень у агарод рускага чалавека. Не было і не будзе. Вы павінны гэта памятаць".
Закранаючы тэму кыргызскіх падзей, Прэзідэнт Беларусі нагадаў, што ў Кыргызстане адбылася неканстытуцыйная змена ўлады і гэты факт адзначаны ў сумесным дакуменце, які падпісалі па выніках сустрэчы 8 мая ў Маскве ўдзельнікі саміту АДКБ. "Гэта не толькі пазіцыя Лукашэнкі. Усе кіраўнікі дзяржаў падпісалі дакумент, у якім заявілі, што ў Кыргызстане быў дзяржаўны пераварот, аб чым я і казаў у першыя ж дні", - падкрэсліў ён.
"Што тычыцца маёй пазіцыі па Бакіеве, то ўсе без выключэння прызналі, што беларускі прэзідэнт у дадзенай сітуацыі паступіў правільна. І не трэба ніякіх інсінуацый. А калі хтосьці гатовы заявіць іншае, то тады я апублікую стэнаграму пасяджэння", - заявіў Аляксандр Лукашэнка.
"Беларусь выступае за выбудоўванне ўзаемавыгадных і раўнапраўных адносін з Расіяй, - падкрэсліў Прэзідэнт. - Беларусь не мае намеру ні ў каго быць нахлебнікам. Але мы хочам, каб наша Расія-матушка не ставіла нас на абочыну або не выкідвала на задворкі".
Кіраўнік дзяржавы зноў закрануў праблему, звязаную з увядзеннем пошлін на пастаўляемую ў Беларусь расійскую нафту. "Чаму для нас увялі пошліну на нафту, а Казахстану не ўвялі? Абясніце, чым мы горшыя за казахаў? Чаму нам імкнуцца ўсталяваць цану на газ вышэй, чым для Германіі? Навошта?" - задаўся пытаннямі Аляксандр Лукашэнка. "Не разумею, навошта на Мазырскі НПЗ - свайму заводу (42% акцый належыць расійскаму бізнесу) - Расія аддае непад'ёмную па цане нафту. Праўда, нафта не паступае, завод не бярэ яе на перапрацоўку", - дадаў ён. У такой сітуацыі Беларусь стала шукаць іншыя рынкі гэтага сыравіны і знайшла яго ў Венесуэле, пачала перапрацоўваць яе на Мазырскім НПЗ. "Зноў гэта выклікала нейкае непаразуменне і абурэнне ў Расіі, - сказаў Прэзідэнт. - Калі вас не задавальняе венесуэльская нафта, давайце будзем перапрацоўваць расійскую. Але давайце будзем лічыць, ці будзе гэта выгадна краіне ці хаця б гэтаму Мазырскаму НПЗ". Пастаўкі венесуэльскай нафты для Беларусі рэнтабельныя, насуперак ілжывым меркаванням, якія раздуваюцца ў некаторых СМІ. Пры гэтым кіраўнік дзяржавы звярнуў увагу, што "ніякай карупцыі, ніякіх правапарушэнняў, ніякага махлярства з нафтай, нафтапрадуктамі на тэрыторыі Беларусі ніколі не было і не будзе".
"Вось, мабыць, я вам назваў усе праблемы, якія трэба вырашыць. Можам мы гэта зрабіць? Можам за адзін вечар!" - лічыць Прэзідэнт Беларусі. Аляксандр Лукашэнка закрануў тэму ўдзелу Расіі ў прыватызацыі беларускіх прадпрыемстваў, у тым ліку нафтахімічнага комплексу. "Хочаце вы іх прыватызаваць - давайце сядаць за стол перамоваў. Мы сёння рынкавікі, мы часта чуем са слоў Пуціна: рынкавая эканоміка на рынкавых прынцыпах. Давайце дамаўляцца, колькі гэта будзе каштаваць. Нам у адказ: "Не, дамаўляцца не хочам, давайце па балансавым кошце", - працытаваў Прэзідэнт пазіцыю расійскага боку. Пры гэтым ён нагадаў, што рынкавы кошт "Белтрансгаза", вызначаны незалежнымі экспертамі, аказаўся ў шмат разоў вышэйшы, чым ацэнкі расійскага "Газпрама".
Кіраўнік дзяржавы нагадаў аб увядзенні ў Расіі абмежавальных мер па пастаўках беларускай прадукцыі на расійскі рынак: "Навошта вы гэта робіце? Вы павінны ведаць, што гэта вашы прадпрыемствы і секчы ў Беларусі фінішную вытворчасць - гэта значыць секчы сук, на якім сядзіш. 15 мільёнаў людзей у Расіі ўцягнуты ў кааперацыю з прадпрыемствамі Беларусі".
"Я проста хачу атрымаць адказы на простыя пытанні. Калі яны будуць выразнымі і зразумелымі, то мы пагодзімся. Не думаю, што мы чагосьці заабмежнага патрабуем", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.
Пры гэтым ён нагадаў, што ў Беларусі размешчаны дзве расійскія ваенныя базы - у Вілейцы і Баранавічах, за якія "мы з Расіі не бяром ні капейкі". "Больш таго, беларуская армія - аплот Расіі на Захадзе", - падкрэсліў Прэзідэнт. Ён таксама нагадаў аб падпісаным дагаворы з Расіяй аб стварэнні адзінай сістэмы СПА, які мае для яе выключна важнае значэнне.
"Я не ў парадку папроку пра гэта кажу,