Праблемы жыхароў будуць вырашацца хутка і эфектыўна

Старшыня Віцебскага выканаўчага камітэта А.Н.Касінец падпісаў распараджэнне аб штотыднёвым правядзенні кіраўніцтвам аблвыканкама па суботах з 9.00 да 12.00 па тэлефоне 20-42-60 «прамых ліній» з насельніцтвам. Праходзіць «прамыя лініі» будуць да таго часу, пакуль не мінімізуюцца праблемы і пытанні грамадзян. У снежні 2010 года на пытанні жыхароў вобласці адкажуць намеснікі старшыні аблвыканкама Анатоль Уладзіміравіч Дзіулін (18 снежня 2010 г.) і Леанід Леанідавіч Кавалёў (26 снежня 2010 г.). Старшыні гарадскіх, раённых выканаўчых камітэтаў працягнуць практыку правядзення «прамых ліній» не радзей аднаго разу на месяц.

Старшыня Віцебскага выканаўчага камітэта А.Н.Касінец падпісаў распараджэнне аб штотыднёвым правядзенні кіраўніцтвам аблвыканкама па суботах з 9.00 да 12.00 па тэлефоне 20-42-60 «прамых ліній» з насельніцтвам. Праходзіць «прамыя лініі» будуць да таго часу, пакуль не мінімізуюцца праблемы і пытанні грамадзян.

У снежні 2010 года на пытанні жыхароў вобласці адкажуць намеснікі старшыні аблвыканкама Анатоль Уладзіміравіч Дзіулін (18 снежня 2010 г.) і Леанід Леанідавіч Кавалёў (26 снежня 2010 г.).

Старшыні гарадскіх, раённых выканаўчых камітэтаў працягнуць практыку правядзення «прамых ліній» не радзей аднаго разу на месяц.

Старшыня аблвыканкама А.Н.Касінец паставіў задачу перад органамі выканаўчай улады вырашаць пытанні і праблемы насельніцтва хутка і эфектыўна.

А.Кліцуноў
Прэс-сакратар аблвыканкама