Прадаўцы Віцебскай вобласці ў ліку лепшых у рэспубліцы

Продавцы Витебской области в числе лучших в республике

Прадстаўнікі Віцебскага аблспажыўсаюза занялі прызавыя месцы ў рэспубліканскім конкурсе «Лепшы па прафесіі» сярод прадаўцоў харчовых і нехарчовых тавараў магазінаў спажывецкай кааперацыі. Праходзіла прафесійнае спаборніцтва ў апошніх чыслах лістапада на Гродзеншчыне ў горадзе Масты. У ім прынялі ўдзел 24 маладыя прадаўцы з розных рэгіёнаў рэспублікі, сярэдні ўзрост – 26 гадоў. Усе – пераможцы раённых і абласных конкурсаў. На працягу двух дзён канкурсанткі дэманстравалі веданне асноўных правілаў гандлю і тэрміналогіі, прафесійную падрыхтоўку, уменне працаваць з пакупнікамі, практычныя навыкі гандлёвага абслугоўвання з выкарыстаннем касавага абсталявання.

Па выніках спаборніцтваў журы вызначыла пераможцаў. У іх лік увайшлі тры прадстаўніцы нашай вобласці. Дыпломам Белкаапсаюза і рэспубліканскага камітэта Беларускага прафсаюза работнікаў спажывецкай кааперацыі III ступені і памятным падарункам узнагароджана прадавец харчовых тавараў КУП «Полацкая універсальная база» Ірына Гаўрыленка. Яе калегі прадаўцы нехарчовых тавараў Вольга Леднік з Глыбоцкага райпо і Вольга Буцярова з КУП «Чашніцкая міжраённая база» сталі трэцімі ў намінацыях «За лепшую рэкламу тавараў» і «За высокі ўзровень абслугоўвання пакупнікоў». Акрамя таго, Вольга атрымала прыз гледачоў.

Памятным падарункам узнагароджана прадавец харчовых тавараў Пастаўскага райпо Алена Лелет.

Таццяна Пастэрнак, "Віцебскія весці"