Продаж квіткоў на канцэрты фестывалю "Славянскі базар у Віцебску" пачнецца 4 чэрвеня а 10-й гадзіне.
3 чэрвеня, Віцебск /Дзіяна Курыло - БЕЛТА/. Продаж білетаў на канцэрты XIX Міжнароднага фестывалю мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску" пачнецца 4 чэрвеня а 10-й гадзіне, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Цэнтры культуры "Віцебск".
Колькасць білетных кас павялічана ўдвая і размесцяцца яны не толькі ў цэнтры горада, але і каля буйных гандлёвых цэнтраў. Першымі ў продаж паступяць білеты на мерапрыемствы, якія пройдуць у Летнім амфітэатры. Арганізатары фестывалю запланавалі там 18 канцэртаў. Фестывальныя афішы ўпрыгожваюць імёны Дзмітрыя Хвастоўскага і Райманда Паўла, Юрыя Антонава і Томаса Андэрса, Аляксандра Сярова і Валерыі. Кошт білетаў на іх канцэрты вагаецца ад Br20 тыс. да Br100 тыс.
Па традыцыі самыя дарагія білеты на ўрачыстае адкрыццё - ад Br80 тыс. да Br350 тыс. і на закрыццё - ад Br60 тыс. да Br200 тыс. У праграме гэтых канцэртаў значацца імёны Ларысы Далінай, Мікалая Баскава з вернай сяброўкай Аксанай Фёдаравай, Уладзіміра Преснякова, магчыма, з жонкай Наталляй Падольскай, Таісіі Павалій, Сяргея Захарава, балета Алы Духавай "Тодэс", ансамблі "Сябры" і "Песняры", хор Міхаіла Турэцкага.
Самыя танныя білеты ад Вr10 тыс. да Br30 тыс. на канцэрты майстроў мастацтваў Беларусі, Украіны, конкурсы маладых выканаўцаў.
Білеты на тэатральны і кінапраекты паступяць у продаж на працягу наступнага тыдня. Тады ж пачнецца рэалізацыя білетаў на мерапрыемствы, якія пройдуць у канцэртнай зале "Віцебск" і абласной філармоніі.
XIX Міжнародны фестываль мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску" пройдзе з 9 па 15 ліпеня. Аднак першыя канцэрты ў рамках фестывалю пачнуцца 7 ліпеня, а апошнюю ноту госці фестывалю праспяваюць позна ўвечары 16 ліпеня. На фестывальных флагштоках будуць развівацца сцягі 27 дзяржаў.-0-