Прагродбезопасность, цэнаўтварэнне: Анатоль Ліневіч сустрэўся з актывам тэхналагічнай ВНУ Віцебска

Беларусь забяспечаная харчовымі таварамі, што заўважна па добрым асартыменце ў гандлёвых аб'ектах. Аб гэтым сёння на сустрэчы з калектывам Віцебскага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта ў Адзіны дзень інфармавання сказаў памочнік Прэзідэнта - інспектар па Віцебскай вобласці Анатоль Ліневіч.

На сустрэчы абмеркавалі пытанні харчовай бяспекі ва ўмовах эканамічных санкцый, а таксама імпартазамяшчэння. Размова ішла аб шляхах развіцця прадпрыемстваў, важнасці вытворчасці ўласнага прадукту, якога будзе дастаткова як для задавальнення патрэбы беларусаў, так і для экспартных паставак дзяржавам-партнёрам. Дыялог падтрымалі каля 100 маладых выкладчыкаў і студэнтаў універсітэта - пераважна будучыя эканамісты. Звяртаючыся да моладзі, памочнік Прэзідэнта заклікаў адкрыта задаваць пытанні, выказваць меркаванні і падкрэсліў: без адказу не застанецца ніводнае пытанне.

Анатоль ЛіневічАнатоль Ліневіч

Па словах Анатоля Ліневіча, харчовая бяспека - аснова агульнай бяспекі нашай краіны. "Акрамя знешніх пагроз існуе асноўная, унутраная - харчовая. З гэтым у нас праблем няма. Мы забяспечаны на 100% сваёй вытворчасцю прадуктаў і па насычэнні гандлёвых аб'ектаў гэта бачна. Здавалася б, імпартны тавар сышоў, але (на паліцах. - Заўвага БЕЛТА) нічога істотна не змянілася. У цэлым сітуацыя стабільная, надзейная і прадказальная", - рэзюмаваў памочнік Прэзідэнта - інспектар па Віцебскай вобласці. Ён растлумачыў, што сёння акцэнт робіцца таксама на экспартна арыентаваную вытворчасць. І асноўны даход ад экспарту дае прамысловасць - парадку $40 млрд за 8 месяцаў 2022 года.

Студэнтаў хвалявалі пытанні цэнаўтварэння на прадукты харчавання і іншыя тавары, якія трымаюць на асаблівым кантролі ў кожным рэгіёне па даручэнні Прэзідэнта. Маладыя спецыялісты цікавіліся перспектывамі развіцця нанаіндустрыі і магчымасцю з'яўлення большай колькасці пляцовак, дзе навукоўцы змогуць рэалізаваць свае праекты.

Сёння ў Віцебскім дзяржаўным тэхналагічным універсітэце на дзённай і завочнай формах навучаюцца 3 тыс. студэнтаў. ВНУ рыхтуе кадры для лёгкай, тэкстыльнай прамысловасці, эканамічнага сектара, цэнтраў стандартызацыі і метралогіі, сфер дызайну, IT і іншых.

БЕЛТА.